Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
‒ Як неабходна правільна ўспрымаць споведзь? Навошта яна нам?
‒ Сакрамэнт споведзі ўстанавіў сам Хрыстус, калі сказаў сваім вучням: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца». Бо разумеў, што чалавеку неабходна ачышчэнне. Сакрамэнт ‒ гэта асаблівая ласка; у сакрамэнце дзейнічае сам Бог. Недастаткова толькі ў прыватнай малітве вызнаць свае грахі, але варта карыстацца сакрамэнтам споведзі, бо толькі ў ім праз вусны святара мы можам пачуць словы Бога: прабачаю табе грахі.
Каб добра перажыць споведзь, неабходна ўсвядоміць, перад кім мы спавядаемся. Мы ж вызнаём свае грахі не святару, але самому Богу. Святар, канечне, неабходны для сакрамэнту споведзі, але верым, што грахі адпускае сам Бог. Варта ўсвядоміць, што прыходжу на сустрэчу з Богам, які ачышчае маё сэрца, прабачае грахі, які настолькі міласэрны і так любіць мяне, што гатовы мне дапамагчы праз гэты сакрамэнт споведзі. Не толькі прабачыць, але і дапамагчы мне стаць лепшым, даць патрэбныя сілы, каб маё жыццё было жыццём сапраўднага вучня, сведкі Езуса Хрыста. Мы слабыя і грэшныя людзі: кожны добра сябе ведае, і ведае, што патрабуе Божага прабачэння.
‒ Чаму касцёльная запаведзь кажа спавядацца не менш, чым раз на год?
‒ Гэтая касцёльная запаведзь была ўстаноўлена яшчэ ў часы сярэднявечча. Таму што ў той час пачаў губляцца сэнс споведзі, людзі пераставалі спавядацца. І запаведзь стала напамінам: хаця б раз на год карыстацца з гэтага сакрамэнту. Гэта мінімум. Але цяпер часта людзі ўспрымаюць гэта як максімум, які чалавек павінен зрабіць для Бога. Але гэта не так.
Для таго, каб споведзь раз на год была карыснай, чалавек павінен памятаць усе свае грахі за гэты перыяд, але гэта мне здаецца немагчымым. Я лічу найбольш прадуктыўнай споведзь раз на месяц, калі чалавек можа ўзгадаць і прааналізаваць, што зрабіў за гэты час.
‒ Ці неабходна на пачатку споведзі штосьці казаць святару пра сябе?
‒ Пажадана. Канечне, не трэба казаць сваё імя і прозвішча. Але хоць бы сказаць сямейны ты чалавек ці самотны, законная асоба ці свецкая. Бо людзі хочуць пачуць ад святара пэўную параду, а для гэтага яму неабходна ведаць пра асобу хоць бы мінімальнае.
Неабходна казаць, калі апошні раз быў на споведзі (можна прыкладна) і, канечне, ці выканаў прызначаную пакуту. Бо выкананне пакуты ‒ гэта частка сакрамэнту споведзі. Калі не выканалі, то пра гэта не трэба баяцца казаць.
‒ Раскажыце пра паняцце «цяжкі» і «лёгкі» грэх. Чым яны адрозніваюцца?
‒ Я думаю, што кожны з нас мае мінімальнае паняцце пра грахі (бо ўсе вучыліся на катэхезе). Нагадаю, што пра цяжкі грэх кажам, калі мы свядома і дабравольна парушаем Божыя запаведзі. Католік хоць бы з мінімальнымі ведамі катэхізіса павінен разумець, напрыклад, розніцу паміж такімі грахамі як «скраў нешта на працы, бо не маю, што есці», і тым, што «скраў, бо так усе робяць».
Лёгкі грэх датычыць не вельмі важных спраў. Нарыклад, ёсць розніца, калі маці здзекваецца з дзіцяці, і тым, калі маці крыкнула на дзіця, бо здалі нервы (у парыве эмоцый атрымліваецца не даканца дабравольна). Калі маці папросіць прабачэння, то такі грэх не можам назваць цяжкім. Цяжкі грэх ‒ гэта дзеянне дабравольнае: я свядомы, што пэўнае дзеянне ‒ гэта грэх, але ўсё адно парушаю Божую запаведзь.
Лёгкія грахі мы вызнаём на пачатку святой Імшы і Бог нам іх прабачае. З такіх грахоў ужо не трэба спавядацца.
Тут хачу нагадаць, што няўдзел у нядзельная святой Імшы без прычыны (акрамя хваробы ці няма з кім пакінуць маленькае дзіця) з’яўляецца цяжкім грахом, пра які нельга забываць. І за гэты грэх ў першую чаргу неабходна прасіць у Бога прабачэння.
‒ Якім чынам, на вашу думку, лепш рабіць рахунак сумлення?
‒ Першае, што хачу падкрэсліць: важна ўвогуле рыхтавацца да споведзі. Думаю, што ў нашай парафіі вельмі вялікі працэнт людзей, які не рыхтуюцца да споведзі, асабліва перад вялікімі святамі. Гэта вельмі сумна. Таму што ў такім выпадку споведзь становіцца бессэнсоўнай, яна нічога не дае верніку. Не можа быць так, што чалавек год не спавядаўся, а на споведзі вызнае толькі пару грахоў. Гэта немагчыма. І тут зноў звяртаю ўвагу, чаму рэгулярная споведзь карысней, чым раз на год. Як узгадаць, што было за ўвесь год? Нерэальна. Гэта аргумент на карысць таго, каб спавядацца часцей.
А як рыхтавацца? Я лічу, што варта ўзяць у рукі 10 Божых загадаў і ў цішы і адзіноце паразважаць над імі і над сваім жыццём. Якія мае ўчынкі ў адносінах да Бога, гледзячы на гэтыя загады. Толькі важна быць шчырым перад самім сабой. І заўсёды можна сабе задаць пытанне: як бы на маім месцы зрабіў Езус Хрыстус?
Але пачынаць трэба з таго, каб мець час перад споведдзю на рахунак сумлення. Бо, на жаль, шмат людзей гэтага ўвогуле не робяць.
‒ Зноў-такі вяртаемся да пытання глыбіні веры?
‒ Так. Таму, каму неабходна, можа выкарыстоўваць рахункі сумлення з падрабязнымі пытаннямі, змешчаныя ў малітоўніках, духоўнай літаратуры. Калі сумняваемся ў нечым (грэх гэта ці не) можна нават на споведзі так і казаць, спытацца ў святара. Лепш паразмаўляць са святаром да споведзі (калі ў нечым сумняваемся), але і на споведзі можна. Гэта кажа хоць бы пры нашае сур’ёзнае стаўленне да сакрамэнту споведзі. Канечне, неабходна развіваць свае адносіны з Богам і сваё разуменне сакрамэнту споведзі.
‒ Місіянеры казалі, што той, хто кажа, што ў яго няма граху, падманвае сябе. А што вы можаце параіць парафіянам, якім цяжка ўбачыць свае грахі?
‒ Калі чалавек сапраўды жыве жыццём Касцёла, стараецца жыць па-хрысціянску, але не заўважае за сабой цяжкіх грахоў, тады варта ўзгадаць, што акрамя таго, што ў сакрамэнце споведзі Бог прабачае нам грахі, Ён яшчэ дае нам сілы стаць лепшымі. У такім выпадку варта спавядацца нават з лёгкіх грахоў, таму што разам з прабачэннем мы атрымаем сілы. Мы павінны заўсёды працаваць над сабой, каб наша жыццё было лепшым, а на кожнай споведзі даём абяцанне выпраўляць нашыя грахі. Таму нават калі маем толькі лёгкія грахі, то варта карыстацца са споведзі для таго, каб не згубіць лучнасць з міласэрным Богам.
Але калі рабіць рахунак сумлення добра і шчыра, то зразумеем, у чым мы слабыя, і што нам ёсць з чаго спавядацца.
‒ Дайце, калі ласка, парады па астатніх умовах добрай споведзі: жаль за грахі.
‒ Адна справа проста пералічыць свае грахі падчас сакрамэнту споведзі. І другая ‒ адчуваць шкадаванне за іх. Неабходна разумець, што гэтымі грахамі я абразіў Бога і другога чалавека. За гэта хачу папрасіць прабачэнне ў Бога (як прашу і ў людзей). Шкадаваць за грэх ‒ значыць разумець, што грэх прыносіць мне зло, шкодзіць мне і абражае Бога. Для гэтага спачатку трэба адказаць на пытанне: ці я Бога люблю? Як успрымаю Яго: як суддзю ці як міласэрнага Айца, які перажывае за мяне.
‒ Так, гэта таксама вельмі важная частка сакрамэнту споведзі. Яна азначае прыняцце рашэння аб тым, што пасля споведзі я буду працаваць над сабой, каб гэтыя грахі (па магчымасці) не паўтараліся. Канечне, мы слабыя, і незаўсёды ў нас атрымліваецца не грашыць, але гэта не азначае, што нічога не трэба рабіць. Пасля споведзі мы можам заўсёды прыняць канкрэтныя пастановы, напрыклад, у дачыненні да аднаго граху. Разважаць, чаму ў маім жыцці ёсць гэты грэх і што канкрэтна я магу змяніць, каб яго пазбыцца: паводзіны ці, можа, нават сяброў, праз якіх гэты грэх прыходзіць. Зрабіць усё магчымае, каб гэтыя грахі як мага радзей паўтараліся, працаваць над сабой. Гэта вельмі неабходная частка сакрамэнту споведзі.
‒ Наступнае: шчырая споведзь…
‒ Калі спавядаюся, кажу ўсё, як ёсць, не стараюся нічога скрыць, шчыры перад сабой. Кажу не проста: зграшыў супраць 6-й запаведзі, але называю грэх па імені. Калі шчыра, то шчыра…
‒ Выкананне назначанай пакуты
‒ Тое, што святар назначыў мне як пакуту за мой грэх (малітву ці дзеянне) варта шчыра выканаць і не адкладваць на далёкі час, але зрабіць адразу. Бо гэта частка сакрамэнту споведзі і маёй працы над сабой. Каб пасля не казалі, што забылі, якую пакуту прызначыў ксёндз, варта выконваць яе адразу пасля споведзі.
‒ Ці святар абавязаны даваць парады напрыканцы споведзі?
‒ Неабавязаны. Святар абавязаны ўдзяліць адпушчэнне грахоў і назначыць пакуту. Але па магчымасці, можа даць параду. Залежыць ад сітуацыі і чалавека.
Пытанні ад парафіянаў:
‒ Ці можна спавядацца падчас святой Імшы?
‒ Увогуле не павінна быць споведзі падчас святой Імшы. Бо, як вучыць нас Касцёл, не павінны два сакрамэнты адбывацца адначасова. Асабліва гэта датычыць нядзельнай святой Імшы. Бо мы павінны ўдзельнічаць у ёй, быць свядомымі таго, што адбываецца. Калі ж адначасова спавядаемся, то не можам ні адзін, ні другі сакрамэнт так даканца шчыра перажыць.
Таму мы павінна планаваць споведзь загаддзя, каб прыйсці да пачатку святой Імшы.
‒ Што рабіць, калі чалавек не згаджаецца з навукай Касцёла па пэўным граху (не лічыць грахом нейкае дзеянне?)
‒ Грэх ёсць грэх, згаджаемся з ім ці не. Таму з яго неабходна спавядацца. Але варта казаць на споведзі, што ёсць сумненні, нечага не разумеем. А лепш за ўсё з такім пытаннем прыйсці да святара яшчэ да споведзі, каб высветліць сумненні ў дачыненні да канкрэтнага граху. Але і сказаць пра падобны сумненні на споведзі, не скрываць іх. Бо толькі так зможам адкрыць для сябе праўду, знайсці рашэнне.
‒ Ці можна спавядацца, калі вернік жыве ў шлюбе без сакрамэнту?
‒ Не можна (за выключэнне выпадку небяспекі смерці). І нельга па адной простай прычыне: як мы казалі, пасля споведзі абяцаем Богу выправіцца. У выпадку жыцця без шлюбу чалавек пастаянна свядома жыве ў гэтым граху. Такая споведзь не з’яўляецца сапраўднай. А таму такі чалавек не можа прыступаць і да Эўхарыстыі. Споведзь немагчыма пакуль чалавек не ўсвядоміць, што жыве ў граху і не захоча яго выправіць ‒ заключыць сакрамэнтальны шлюб.
‒ І на завяршэнне, ксёндз Станіслаў, вашыя парады, як нам лепш і глыбей перажываць споведзь.
‒ Мая парада заключаецца ў тым, каб мы спавядаліся рэгулярна і часта, а не раз ці два на год. Ідэальна ‒ раз на месяц. Бо месяц ‒ гэта час, які мы можам ахапіць сваёй памяццю.
Наступнае, неабходна кожны вечар рабіць рахунак сумлення, як гэта павінен рабіць сапраўдны хрысціянін. Мець пару хвілін на тое, каб задумацца над сваім днём, што было ў ім добрае, а што злое. І што я магу направіць заўтра. Гэта азначае рэгулярную працу над сабой. А таксама з’яўляецца добрым уступам для таго, каб пасля плённа рыхтавацца да споведзі.
Напэўна, вельмі важна і ўсвядоміць сабе, чым насамрэч ёсць сакрамэнт споведзі. Варта паглыбіць разуменне Бога. Хоць бы ўважліва слухаць нядзельнае Евангелле і пропаведзь, бо ў Бібліі мы часта чуем пра міласэрнага Айца. А для гэтага неабходна рэгулярна і ўважліва ўдзельнічаць у нядзельных Імшах, каб адкрываць нанова сэнс нашай веры і ўсіх сакрамэнтаў. А калі чагосьці не разумеем, то павінны хадзіць на катэхезу, пытацца ў святароў.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Правілам і жыццём гэтай супольнасці з’яўляецца захоўванне святога Евангелля нашага Пана, Езуса Хрыста, праз жыццё ў паслухмянасці, убогасці, чысціні і апостальстве.
Канстытуцыя з 1884 года.
Духоўнасць сальватарыянаў знаходзіць сваю крыніцу ў глыбокай сувязі са Збаўцам. Трывалае натхненне знаходзяць у евангельскім пасланні Хрыста, які жадае збавіць усіх людзей. Сальватарыяне стараюцца асабіста адчуць праўду і потым абвяшчаць, што дабрыня Бога і любоў да чалавецтва аб’явілася ў Езусе Хрысце.
У Ім, адзіным праўдзівым Збаўцы свету, усе людзі пакліканы да аб’яднання з Богам і паміж сабой, каб утвараць Божы народ. Таму вызначаюць сабе апостальскую мэту: абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца Божым Збаўцам (Канстытуцыя Супольнасці, 101). Жадаюць гэта рабіць перадусім дзякуючы асабістаму падабенству з Хрыстом, адпаведна наказу айца Ярдана: “Божы Збаўца ў сваёй вялікай міласэрнасці паклікаў нас стаць Яго вобразам”.
Місія наследавання Збаўцы моцна аб’ядноўваецца з апостальскай місіяй, якая мае ўніверсальны характар. Законная правілы выражае яе наступным чынам: “Усімі спосабамі і сродкамі, да выбару якіх натхніць любоў Хрыста, абвяшчаем Езуса Хрыста ўсім людзям, асабліва дзякуючы сведчанню нашага жыцця, нашай дабрыні і нашай апостальскай шчырасцю. У выконванні гэтай паслугізаўсёды шануем чалавечую годнасць і мы гатовыя служыць аднолькава ўсім людзям” (Канстытуцыя, 202).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.