Стаю ля крыжа
 
 
Стаю ля крыжа, твар Хрыста сазіраю, 
Старонкі жыцця свайго ў сэрцы гартаю.
Жахлівая думка мяне ўскалыхнула - 
Езусу сэрца не раз я праткнула!
 
У скрусе гляджу, Божа, на Твае раны - 
Не маю да іх я належнай пашаны.
А часу, для шчырай размовы з Табою,
Знайсці не магу, прызнаю я з тугою.
 
А Ты ж, Езу, прагнеш крывёю сваёю, 
Што выцекла з ранаў балесных Тваіх,
Абмыць маё сэрца cа шчырай любоўю
І быць назаўсёды ў дарогах маіх.
 
Яскравая думка ў душу зазірнула,
Упэўнена, у сэрцы маім Ты жывеш!
Бо колькі разоў я Цябе абмінула,
А Ты на шляху маім зноў паўстаеш.
 
Стаю ля крыжа. Твар пакрыўся слязою.
Да сэрца свайго Ты мяне прытулі.
Жывою вадою з крыніцы сваёю
Прашу Цябе, Езу, мяне наталі.
 
Марыя Піскун