У Браслаўскім касцёле знаходзяцца рэліквіі святога Крыжа, на якім памёр Езус Хрыстус. Крыж – гэта сімвал нашага адкуплення і перамогі над злом. 
Таму кожную пятніцу на набажэнстве „Крыжовага шляху”, ёсць магчымась ушанаваць рэліквіі святога Крыжа. Ушанаванне рэліквій – гэта вялікая ласка. Касцёл кажа ўшаноўваць ўсё тое, што сцісла звязана з Богам ці Яго святымі. Гэта дапамагае нам узрастаць у веры і больш аддана маліцца. Калі паглядзім на рэліквіі і іх ушануем з верай, пацалункам ці дотыкам, можам адчуць Божую ласку і апеку святых. Рэліквіі патрэбныя ў касцёлах, каб дапамагаць вернікам узрастаць ў веры. Рэліквіі (лац. reliquiae) — рэшткі святых хрысціянскага касцёла, якія з'яўляюцца аб'ектам рэлігійнага шанавання ў праваслаўнай і каталіцкай цэрквах.
Рэліквіі святога Крыжа ў парафію былі перададзены Віленскай дыяцэзіяй, да якой належыў касцёл у Браславе. Гэта падцвярджае пячатка Віленскай дыяцэзіі, якая знаходзіцца ў рэліквяжах. Віленскае біскупства — царкоўна-адміністрацыйная адзінка рымска-каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім. Утворана паводле прывілея выдадзенага вялікім князям ВКЛ Ягайлам 17 лютага 1387 года, зацверджана Папам Рымскім у 1388 годзе. У 18 ст. на Беларусі існавалі Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гродзенскі, Лідскі, Менскі, Наваградскі, Радашковіцкі, Ражанскі, Свірскі, Слонімскі і Полацкі дэканаты.
 
Кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS