Разважанні над Словам Божым на VI Нядзелю Вялікага посту
Веруючы чалавек заўсёды павінен разважаць муку і смерць Хрыста. Нягледзячы на тое, што гэта было шмат стагоддзяў назад, але кожны з нас мае ўдзел у гэтых здарэннях.
Безумоўна нам лягчэй прызнацца да воклічаў “Гасанна!” падчас трыўмфальнага ўваходу Хрыста ў Ерузалем, чым да раптоўных, поўных нянавісці выкрыкаў: “Укрыжуй Яго! Укрыжуй!”. Нажаль гэтыя дзве рэакцыі ствараюць сапраўдны малюнак нашага жыцця як да Бога, так і да людзей. Трэба быць вельмі шчырым да сябе, каб убачыць у сваіх учынках такое трагічнае раздваенне на грэшны і шляхетны бок нашай чалавечай натуры.
Езус гэта добра разумеў. Таму менавіта найперш заклікаў да навяртання і веры, а потым пайшоў на смерць. Ведаў, што неабходна і адно і другое. Чалавек мае ў сабе жаданне праўды, дабрыні, прыгажосці, Бога, мае пачуццё сваёй чалавечай годнасці і паклікання, але таксама з’яўляецца слабым, паддаецца спакусам, лёгка грашыць. Няспынна ў нас адбываееца ўнутраная барацьба паміж святлом і цемрай, праўдай і падманам, дабром і злом. Нягледзячы на тое, што часамі мы можам перамагчы, Езус запрашае нас пайсці за Ім, бо нашая натура сапсавана грахом, таму Езус павінен быў нас адкупіць праз сваю смерць. Менавіта гэтыя два аспекты былі агалошаныя ў Вербную Нядзелю і Вялікую Пятніцу.
У гэтых здарэннях з боку Езуса, але і таксама ў рэакцыях натоўпу, не было нічога выпадковага. Усё правільна паказывала, з аднаго боку, любоў Бога, а з другога, чалавечую подласць. Нават самыя блізкія вучні не змаглі рэалізаваць свае добрыя намеры і адказаць на сваё пакліканне і паддаліся чалавечай слабасці – спачатку ў празмернай упэўненасці ў сабе, а потым у панічным страху.
Езус усё гэта атуліў сваёй любоўю. Да апошняй хвіліны даваў сваім вучням выразныя напрамкі і знакі, якія павінны былі вызначыць далейшы накірунак жыцця. I хоць яны падвялі Яго, аднак пазней Ён напоўніў іх Духам Святым і верай у Змёртвыхпаўстанне. Гэта нармальная рэч – чалавеку памыляцца, але Бог нас запрашае, каб мы заўсёды хацелі гэтыя памылкі выпраўляць, рабіць высновы і канчаткова перамагаць свае слабасці.
Езус, прымаючы смерць, перамог яе. Мы, прымаючы да ведама свае грахі і недахопы, вызнаючы іх перад Богам і давяраючы сябе Божай міласэрнасці, далучаемся да перамогі і прыносім плён. Толькі такім чынам можам выканаць Божы план збаўлення.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Мы, сальватарыяне, пакліканыя наслядоўваць Езуса Хрыста, Божага Збавіцеля, на працягу жыцця як супольнасць у Паўсюдным Касцёле для апостальскай паслугі. Так як наш Заснавальнік, Айцец Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан, абвяшчаем усім людзям збаўленне, якое аб’явілася ў Езусе Хрысце, каб на працягу жыцця, якое маем і ва ўсім нашым апостальстве усе маглі “пазнаць Цябе, Адзінага, Праўдзівага Бога, а таксама Таго, каго паслаў, Езуса Хрыста.
Гэтыя словы кажуць нам дзяліцца апостальскім пакліканнем з усімі людзьмі. Мы гатовыя служыць усюды і ўсім людзям, усімі спосабамі і сродкамі, якімі нас адорыць любоў Хрыста. Верым, што поўня Божай любові дапаможа распазнаць знакі часу і адважна адказваць на іх у кожным месцы і ў кожны час. Сёння гэтыя знакі запрашаюць нас быць прароцкім голасам аднаўлення Касцёла і света праз: пераказванне евангельскіх вартасцей сучаснымі спосабамі і ў дыялогу з кожнай культурай; пабудзіць свецкіх людзей выконваць іх хрысціянскія абавязкі, браць на сябе функцыі кіраўніка пры літургічных і харытатыўных паслугах; далучэнне да ўбогіх у барацьбе з сучаснымі формамі зла, якія робяць немагчымым поўню чалавечага жыцця, у асаблівасці грамадскай несправядлівасці, убогасці і насілля ва ўсіх формах.
“Мы, сальватарыяне, імкнемся выконваць нашу місію праз адзінства з тымі, каму нясём сваю паслугу, паказваючы людзям дабрыню і лагоднасць Бога, нашага Збавіцеля”.
Гэта Місія натхняе і запрашае сёння сальватарыянаў шукаць новыя шляхі апостальскай дзейнасці, якія стануць адказам на знакі і выклікі сучаснага света.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.