Чарговы раз Езус і Евангелле аб’ядноўваюцца з таямнічасцю чалавечага цярпення і смерці. Кожная прапанова і адказ, якія кідаюць святло на гэтую цяжкую праблему – бясцэнныя.
A Езус кідае вялікі прамень святла ў цемру магілы і смерці. Гэта святло Яго пераможнага Змёртвыхпаўстання. Трэба падкрэсліць, што Езус не зліквідаваў смерць, толькі перамог яе знішчальную моц. Лазар і так быў вымушаны потым памерці, але яго смерць не была апошнім акордам жыцця, якое заканчваецца, але ўверцюрай да вечнага жыцця. Але гэта ўжо было заслугай і плёнам Змёртвыхпаўстання Хрыста, у той жа час цуд уваскрашэння Лазара быў   паказальнай лекцыяй на тэму веры, жыцця і даверу Богу.
Гэтая лекцыя была дакладна падрыхтаваная, каб узмацніць веру вучняў i паказаць накірунак, у якім мы павінны ісці і дзе павінны пакідаць свае надзеі. Сум і жалоба ў абліччы смерці – гэта натуральная рэакцыя нашых пачуццяў – нават Езус заплакаў каля магілы Лазара. Але вера павінна змяніць нашыя пачуцці i падпарадкаваць іх надзеі, якую маем у Езусе. Не адбываецца гэта аўтаматычна і лёгка. Наш вопыт смерці і болю, калі мы страчваем каханую асобу змагаецца з даверам да Езуса. Марта верыла, што непасрэдная прысутнасць Езуса каля Лазара падчас яго хваробы і агоніі магла б уратаваць жыццё брата. Моц Езуса над хваробамі была ўжо ўсім добра вядомай. У людскіх пачуццях Езус мог пазбегнуць смерці хворага, але пакуль чалавек жыў. Такімі былі вынікі, якія датычаць магчымасцяў Езуса.  Таксама Марта, Марыя, як і іншыя былі ў гэтым перакананыя. Але Езус хацеў чагосьці больш: хацеў веры ў тое, што Яго моц і ўлада распаўсюджвалася па-за межы смерці.
Гэта не была лёгкая вера, асабліва ў вобразе бясспрэчных фактаў. Лазар канчаткова памёр, пачаўся працэс разлажэння цела. Трэба вярнуць час назад, каб змагчы дапамагчы. Таму Марта не ўяўляла сабе хуткай дапамогі. Верыла ў змёртвыхпаўстанне ў будучым у апошні дзень, верыла ў спецыяльную місію Езуса і незвычайныя погляды Бога. Але толькі ў гэта. Езус хацеў паказаць, што вера ў Яго павінна ісці далей, па-за межы жыцця і смерці. У гэтым адзіным выпадку вера прынесла плён у тую ж хвіліну вяртаннем жыцця памерламу. Ва ўсіх іншых сітуацыях і выпадках смерць заўсёды аказвалася беззваротнай. Aле жыццё вечнае, якое з’яўляецца дарам, які заслужыў Езус, чакае кожнага, хто толькі паверыць, што Езус можа даць яму гэтае жыццё. 
 
Апрацавалі:
Анжаліка  Пілат 
кс. Лукаш Карасінскі SDS