IV Нядзеля Вялікага Посту носіць назву „Laetare” (Нядзеля руж). Яе назва паходзіць ад слоў антыфоны на ўваход, прызначанай на гэты дзень: Laetare, Ierusalem: et conventum facite, omnes qui diligitis eam: gaudete cum laetitia, qui in tristitia fuistis: ut exsultetis, et satiemini ab uberibus consolationis vestrae. Весяліся, Ерузалем, * збярыцеся ўсе, хто любіць яго. * Радуйцеся вы, хто быў засмучаны, * цешцеся і чэрпайце з крыніцы вашага суцяшэння.
 
Традыцыя Нядзелі Laetare выводзіцца з пачаткаў хрысціянства – пакуль быў устаноўлены 40-дзённы час пост, час пакуты распачынаўся ад панядзелку IV нядзелі сучаснага Вялікага Посту. Нядзеля гэтая была апошнім днём радасці перад часам пакаяння. Ад XVI ст. у Рыме у базіліцы св. Крыжа Папа Рымскі асвячаў залатыю ружу і ўручаў яе асобе, заслужанай для Касцёла, а сабраныя вернікі дарылі адзін аднаму звычайныя ружы – сімвал прыгажосці, а таксама болю і цярпення. Менавіта таму ў гэты дзень у літургіі ўжываюцца арнаты ружовага колеру.