Ці сённяшняе Евангелле расказвае пра цуда? Не, пра цуд Ян не будзе расказваць у двух абзацах. Гэта апавяданне пра падарожжа веры. Спачатку ўсе сляпыя. Напрыканцы адзін аздароўлены і шмат сляпых. Сёння сустракаемся з начамі і з Езусам-Святлом.
З начамі зла і граху.  Бачачы сляпога ад нараджэння, вучні хацелі б зразумець: як можна быць сляпым ад нараджэння? Хто ў гэтым вінаваты? Езус адкідвае ілжывы вобраз свету, які бачыць сувязь паміж калецтвам і грахом. Але не прапаноўвае іншае тлумачэнне, толькі хоча быць святлом, каб мы ўмелі жыць тым усім, што прыносіць жыццё. Найбольш жудасным злом, самай страшнай ноччу з’яўляецца нашая адмаўленне ад сустрэчы са святлом: "Надыходзіць ноч, а Я з’яўляюся святлом".
 
Цуд будзе тым вялікім знакам: Езус вяртае зрок. Але гэты самы знак падштурхне сляпога пайсці на сустрэчу з Езусам-Святлом і сустрэне Яго калі “Жыды” (супраціўнікі) на гэтую сустрэчу не пойдуць. Сляпы вырываецца з начы: Веру ў Цябе, Пане!” Жыды пагружаюцца ў ноч: “Гэты Езус – грэшнік”.
 
Цудоўны сляпы! Апякун шукаючых святло! Упарта імкнецца да таямніцы Езуса і не дазваляе напужаць сябе тым, хто “ведае”, а нават жартуе, калі іншыя дрыжаць. Ян запісывае тут сваю найбольш жывы бок, зазначаны пытаннямі і злосцю: Хто гэта? Што зрабіў? Дзе знаходзіцца? Кім з’яўляецца? А ты, што думае пра Яго? Гэты чалавек не ад Бога! Але якім чынам можа рабіць такія знакі? З’яўляешся вучням гэтага чалавека? Увесь нарадзіўся ў грахах!
 
Кажуць “мы ведаем” і становяцца штораз больш сляпымі. Ён адказвае “нічога не ведаю” і бачыць штораз больш святла. Кажа: “чалавек”, потым “Ён ад Бога” і нарэшце “Пане!” Можна шмат разоў перачытваць Евангелле і не бачыць Езуса. З самага пачатку Ян паўтарае: "Святло свеціць у цемры і цемра яго не агарнае”. У адрас гэтага сляпога, які Яго “бачыць” і тых фарысеяў, якія на Яго глядзяць і не бачаць, Езус вымушаны сцвердзіць, што адбываецца, калі Ён з’яўляецца: "Сляпыя – бачаць, а тыя, хто бачаць – становяцца сляпымі".
 
Але я ведаю, я бачу! Не “спрабую” бачыць. З’яўляюся сляпым, якому Езус два разы вяртае зрок: спачатку, каб мы маглі на Яго глядзець, a потым, каб мы Яго бачылі. Aж да апошняй хвіліны жыцця без сумнення паўтаралі адну і тую ж малітву: "Езу, дай мне вочы, каб мог Цябе бачыць".
 
Апрацавалі:
Анжаліка  Пілат
кс. Лукаш Карасінскі SDS