Магчыма, мы не адзін раз чулі, што часам, вельмі простая думка ці нават адно слова можа змяніць жыццё чалавека. Больш таго, магчыма і нас закранула нечае слова. Ці не надышоў той час, каб мы адкрылі, што і мы самі падобным чынам можам прыйсці іншым на дапамогу?
Шмат святароў, якія працуюць на парафіях, маглі б прывесці прыклады розных сітуацый, калі ахрышчаныя, але не вельмі звязаныя з Касцёлам людзі, непрактыкуючыя, рэдка прыступаючыя да святых сакрамэнтаў, раптоўна, пад уздзеяннем непасрэдна накіраванай да іх просьбы аб дапамозе, радыкальна змяняліся. Гэтая адзіная просьба, дзякуючы якой яны перасталі быць ананімнымі, змяніла іх жыццё.  Адкрыццё, што святар іх патрабуе і што могуць штосьці зрабіць у сваёй парафіі, дазволіла ім знайсці сваё месца ў Касцёле. 
Каля студні Якуба, пра якую чытаем у сённяшнім Евангеллі, адбываецца нешта падобнае. Той, хто можа даць і зрабіць больш, чым жанчына, можаце сабе ўявіць, становіцца Тым, хто просіць. І менавіта гэтая просьба становіцца пачаткам нечага новага ў жыцці Самаранкі. Здаецца, што з-за яе грэшнага жыцця, усе адвярнуліся ад жанчыны. Яе жыццё страціла сэнс. А тут раптоўна з’яўляецца Той, хто яе патрабуе. 
Так як і сучасныя навяртанні, як і гісторыя Самаранкі з Евангелля належаць да тых, якія паказваюць наколькі дзіўнымі з’яўляюцца дарогі навяртання. Замест доўгіх дыскусій, перакананняў з’яўляецца звычайная чалавечая просьба, на якую ніхто не спадзяецца. А адначасова з просьбай раскрываецца перад ім новая перспектыва. Пачынае адчуваць, што і ён патрэбны. Адкрывае, што таксама ў ім ёсць штосьці добрае і гэтым можа падзяліцца. 
Дзіўныя дарогі навяртання. Важна, каб мы нашай мудрасцю, раптоўнымі думкамі і перакананнем, што ўсё ведаем і ўсё можам, нікога не прыніжалі. Езус каля студні чакае кожнага. Патрабуе кожнага. І ўсім хоча даць жывую ваду. 
 
Апрацавалі:
Анжаліка  Пілат 
кс. Лукаш Карасінскі SDS