Разважанні над Словам Божым у I Нядзелю Вялікага посту
Разважанні над Словам Божым у I Нядзелю Вялікага посту
Сёння шмат людзей кажа, што рэлігія іх абмяжоўвае, што яны не адчуваюць сябе вольнымі ў Касцёле. А што абвяшчае Касцёл?
Дакладна тое, што і Бог, Касцёл кажа тое, і толькі тое, што чалавеку хоча сказаць Бог. А Бог кажа: ты вольны, але нельга пераступаць цераз мае прыказанні. Прыказанні, прынамсі, не абмяжоўваюць і не знявольваюць чалавека, але даюць яму сапраўдную вольнасць. Чалавек, які не слухае Божае слова становіцца нявольнікам ці сусвету, ці д’ябла! Заўсёды так бывае: ці чалавек паслухмяны Богу і з’яўляецца вольным, ці слухаецца д’ябла і з’яўляецця яго нявольнікам.
Пяройдзем да Евангелля, якое кажа нам пра спакушэнне Езуса на пустыні. Пан Езус перажыў на пачатку сваёй публічнай навукі вельмі цяжкія хвіліны. Яго спакушалі – так як і першых прабацькоў у Раі – каб зламаў Божае прыказанне. Аднак Ён перамог! Праз гэта даў нам знак, што кожны з нас можа перамагчы д’ябла – калі будзе звязаны з Богам, так як Езус звязаны з Айцом. Місія з Назарэту перамагае спакусы зброяй паслухмянасці Божым загадам. Кожны раз знаходзіць аргумент, каб не падпарадкавацца д’яблу, а перамагчы яго.
Езус змагаецца з голадам. Пасля саракадзённага посту адчувае голад. Як Божы Сын, мог перамяніць камяні ў хлеб, але не робіць гэта. Як часта людзі не могуць адмовіцца ад мяса ў пятніцу! Могуць быць сытымі, могуць есці рыбы, малочныя прадукты, печыва, марскія прадукты… толькі нельга адно – так,як у Раі. A сучасны чалавек ізноў ламае Божае права.
Езус змагаецца са злоўжываннем Божага Провіду. Не выпрабоўвае Бога. Сёння штораз больш маладых людзей ездзяць на машыне на мяжы рызыкі. Так моляцца: „Божа, сцеражы мяне!”, а едуць 240 км/г! А ці гэта не выпрабаванне Бога? Ці напрыклад, калі хтосьці едзе матацыклам паміж грузавымі машынамі, ці не з’яўляецца гэта дзёрзскай надзеяй ў Божы Провід? I таксама ў гэтым сучасны чалавек ламае Божае права.
Езус не хоча, каб мы пакладалі надзею ў багаццях гэтага свету, бо яны мінаюць і не з’яўляюцца трывалымі. Усё тут на зямлі з’яўляецца зямным і часовым, таму Пан паказвае нам, каб мы выходзілі за межы тленнасці. Ён прагне валадарства, але не тленнага, а вечнага. Шмат людзей аддало б пашану д’яблу, каб толькі быць багатым ці мець уладу! Што больш, так адбываецца, бо людзі аддалі душу д’яблу. За цяперашнія “сарэбранікі” прадаюць Бога! І таксама ў гэты сучасны чалавек ламае Божае права.
Мы, аднак – молячыся – ідзём за Табой, Езу – наш Місія! Не хочам паддавацца злу, а хочам так, як Ты – зло перамагаць дабром! Таму просім – будзь заўсёды з намі і ў нас! Няхай намі кіруе Твой Дух! I дазволь нам падчас гэтага Вялікага Посту нанова распаліць гарачую і жывую любоў да Цябе.
Вось і надышоў час, калі мы, як штогод, сваім родным, сябрам і знаёмым шлём святочныя пажаданні.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.