Пачынаючы з IV стагоддзя, у Іерусаліме ўрачыста святкавалі нядзелю перад Вялікаднем, імкнучыся да таго, каб інсцэніраваць Евангелле. Гэты звычай быў прыняты ў Каталіцкім Касцёле ў ІХ стагоддзі. Сёння ў літургіі падчас працэсіі з вербамі падкрэсліваецца каштоўнасць жыцця ў ласцы і перамога Хрыста над смерцю. Галінкі вярбы, якія нясуць у гэты дзень у руках вернікі, сімвалізуюць абуджэнне, адраджэнне, спадзяванне на новы ўраджай і ўзрастанне. У Пальмовую нядзелю (Passion) разам злучаюцца радасць вызвалення і трагедыя граху, жыццё і смерць, любоў і здрада.