У першых стагоддзях хрысціянства гэты знак выкарыстоўваўся ў якасці бачнага пачатку (часам доўгатэрміновага або праз усё жыццё) пакаяння пасля публічнай споведзі перад адпушчэннем грахоў. З VI да X стст. у Касцёле распаўсюдзілася практыка індывідуальнай споведзі, і гэты ўчынак як знак хуткаплыннага чалавечага існавання, смутку, шкадавання, неабходнасці перамянення і ачышчэння перад Вялікаднем пачалі ахвотна прымаць усе вернікі, якія ўдзельнічалі ў літургіі пачатку Вялікага посту.