На гэтым тыдні святары нашай парафіі запрашаюць вернікаў на перадсвяточную споведзь. Споведзь будзе ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця ранішняй Імшы і вечарам ад 18.00. Змяшчаем на нашым сайце адказы на частыя пытанні аб сакрамэнце споведзі.
На жаль, сучаснасць дыктуе сваё, і пачуццё граху сярод вернікаў зніжаецца. Людзі часам думаюць, ці не дастаткова пакаяння з агульным вызнаннем і адпушчэннем грахоў толькі перад Богам? Колькасьць людзей, якія спавядаюцца ў велікодны перыяд, дастаткова вялікая. Але не кожны вернік лічыць сябе дастаткова «грэшным», каб часцей прыступаць да споведзі.
Трэба задаць сабе пытанне: можа, для мяне лягчэй апраўдаць свае ўчынкі і не заўважаць граху, чым рэгулярна спавядацца?
Навошта вам патрэбна споведзь перад святаром?
Хрыстос сказаў: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца». Бог заснаваў сакрамэнт пакаяння праз пасрэдніцтва святара. Нягледзячы на гэта, вернікі часта не жадаюць спавядацца і знаходзяць на шмат прычын, кажучы напрыклад: «Я не спавядаюся ў маладога святара» або не спавядаюцца ў знаёмых святароў, бо баяцца, што той будзе горш пра цябе думаць, атаясамліваць з тымі ці іншымі учыненымі грахамі і г.д.
Тым не менш, варта памятаць, што праз святара атрымоўваем адпушчэнне ў імя Хрыста.
Як пераканаць тых, хто саромеецца спавядацца?
Вельмі лёгка грашыць, цяжка прызнаць гэта. І мы павінны саромецца таго, што мы грашым, а не таго, што прызнаёмся. Але нельга прымушаць да сакрамэнту пакаяння. Калі вы не адчуваеце сябе камфортна, стоячы на каленях у спавядальні, можна папрасіць індывідуальнай споведзі па-за канфесіяналам. Трэба знайсці свой шлях да вызвалення ад зла і рабіць дабро. Як правіла, пачаць трэба з працы над сабой.
Можа, спавядаемся з адных і тых жа грахоў?
Вядома, што адной з умоў для адпушчэння грахоў з'яўляецца цвёрдая пастанова пазбегнуць сваіх грахоў. Калі хтосьці пасля споведзі нічога не мяняе, павінен спытацца: чаму? Як правіла, аднак, людзі спрабуюць пераадолець грэх у сабе. Лічым, што той, хто прыходзіць да споведзі, хоча змяніць і палепшыць сваё жыццё.
Ці сапраўды святар трымае таямніцу споведзі?
Святар абавязаны трымаць споведзь у таямніцы назаўсёды. У гісторыі Касцёла менавіта па гэтай прычыне было шмат святароў-пакутнікаў. Захаваць гэта таксама абавязаны святар, які адмаўляецца ад свайго святарства. Калі хтосьці мімаволі стаў сведкам чыёй-небудзь споведзі, ён таксама звязаны гэтай таямніцай.
Калі святар можа адмовіць у споведзі?
Гэта заўсёды няпростае рашэнне. Святар дапаможа нявопытнаму, задасць адпаведныя пытанні, выслухае жыццёвыя праблемы. Адмаўляюць у споведзі парам, якія жывуць у несакрамэнтальным саюзе, хоць Касцёл не адмаўляецца ад гэтых людзей. Дарога, зачыненая да сакрамэнту, не азначае, што яна поўнасцю закрыта да Касцёла або да Бога.
Калі спавядаемся, навяртаемся да Бога?
Нават калі хтосьці прыходзіць адзін раз у год да сакрамэнту пакаяння таксама раскайваецца і навяртаецца. Нават прысутнасць і малітва перад канфесіяналам з’яўляецца актам пакоры і пакаяння, і гэта, па меншай меры крок наперад.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.