Урачыстасці Уваскрасення Пана, якая сёлета прыпадае на 21 красавіка, папярэднічаюць важныя дні — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца і Вялікая субота. Прапануем вашай увазе расклад набажэнстваў у Вялікі тыдзень і заахвочваем да ўдзелу ў іх.
 
Вербная нядзеля ‒ святыя Імшы і асвячэнне вербаў у 08.30, 11.00 (працэсія на ўваход), 15.00, 19.00 і ў бальнічнай капліцы ў 16.30. 
 
Вялікі чацвер  — святая Імша вячэры Пана ў 19.00. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту да 22.00.
 
Вялікая пятніца — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы з 09.00.
  • Набажэнства Крыжовага шляху ў 11.00 і 18.00.
  • Літургія Мукі Пана і адарацыя святога Крыжа ў 19.00 (да 22.00).
  • З гэтага дня да наступнай нядзелі кожны дзень Вяночак да Божай Міласэрнасці  ў 15.00. 
Вялікая субота:
  • адарацыя пры Гробе Пана з 09.00;
  • асвячэнне страваў на велікодны стол — у 10.00, 12.00 і 15.00, у доме састарэлых ‒ у 11.00, у бальнічнай капліцы ў 12.00;
  • Літургія Вялікай суботы распачнецца ў 22.00 і скончыцца прыкладна ў 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую літургію прыносім свечкі.
Велікодная нядзеля:
святыя Імшы — 11.00 і 19.00, а таксама ў балічнай капліцы ў 16.30.