Вялікая Субота. Усё нібы замерла...У касцёлах не б’юць званы, не іграюць арганы, не адпрауляецца Святая Імша, няма абрусаў на алтарах... 
Дзень, прызначаны для прабывання ля Гробу Пана і разважання ў цішыні аб муках і смерці Хрыста. Гэты дзень прасякнуты і сумам і радасным чаканнем адначасова - Езус пахаваны ў магіле, за прываленым камнем, але хутка станецца цуд і Касцёл у трапяткой цішыні чакае....
У гэты жа дзень у касцёлах і капліцах асвячаюцца велікодныя стравы. Вернікі прыносяць у прыгожых кошыках ежу, прызначаную на святочны стол - яйкі, вяндліны, хлеб і соль.
 
тэкст: Ілона Козусева
фота Ірына Гайдамовіч