Вялікая Пятніца - гэта дзень цішыні, адарацыі, разважанняў і малітвы. Чырвоны колер, які ўжываецца сёння, павінен нагадваць нам не толькі пра мучаніцкую смерць Езуса, але і пра тое, што гэта любоў перамагае на Крыжы. 
Сёння мы разважаем і дзякуем за смерць Хрыста, дзякуючы якой мы можам быць збаўленыя. Гэта і падкрэсліў асаблівым чынам ксёндз Адам Квяткоўскі ў сваім казанні: “Існуе такое адно слова, якое змяшчае ў сабе глыбіню аб’яўлення, усе таямніцы веры, планы Бога, лёсы чалавечага роду, шчасце, радасць, моц, веру і філасофію. Гэтае слова – УКРЫЖАВАНЫ.” 
Анжаліка Пілат
фота Ірына Гайдамовіч