Вялікі чацвер напоўнены сімваламі ў словах і дзеяннях Хрыста. Як калісьці ў вячэрніку да апосталаў, так сёння да нас з вамі прамаўляе Хрыстус. 
Сёння нас ён кліча на вячэру, нам кажа пра сваю смерць і ўваскрасенне. І нам нагадвае пра Духа Суцяшальніка, які будзе з намі ва ўсе  вякі. 
У гэты дзень наша парафіяльная супольнасць сабралася на літургію і адарацыю, просячы аб  дары глыбокай і шчырай веры, каб зразумець таямніцу збаўлення і з чыстым сэрцам прыняць Бога ў сваё жыццё. А таксама каб падзякаваць за нашых святароў і сясцёр эўхарыстак, умацоўвай іх, Божа, на абраным шляху!
Святлана Жылевіч
фота Ірына Гайдамовіч