У Вялікую суботу Касцёл далей трывае ў маўчанні і задуме каля гробу Езуса Хрыста. 

Кожны хрысціянін так сама ведае і спадзяецца, што гэта не канец нашага зямнога жыцця, а толькі брама, «гасціная» дзе чакае на нас Езус Хрыстус каб завесці да Валадарства свайго Айца. Таму так сама сёння, у Вялікую суботу, Касцёл заахвочвае да перад-пасхальнага посту. Аднак гэта не перашкаджае ў прыгатаванні велікогднага стала, да якога сядзе уся сям'я каб святкаваць Уваскрашэнне Езуса. Таму традыцыйная асвячэнне страваў, прыгатаваных вернікамі на велікодны ўрачысты стол, здаўна стала традыцыяй. У святочным кошыку абавязкова павінны быць: хлеб, вяндліны, яйка і соль. Хлеб нагадвае пра «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліны ці велікодны баранак — пра ўспамін пасхальнага баранка, яйка — сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстус, соль ахоўвае нас ад сапсаванасці.

Больш падрабязна пра асвячэнне велікодных страваў чытайце тут