11 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабраліся разам, каб святкаваць Вялікдзень разам. Распачаўся вечар малітвай у капліцы Сясцёр Эўхарыстак.
Пасля адарацыі ўсе частаваліся дранікамі, якія гатавалі дзяўчаты напярэдадні у доме сясцёр. Пасля ў народных касцюмах вучыліся танчыць беларускія народныя танцы:»Ойра», «Таўкачыкі», «Верабей» і іншыя. Прывабіў сябе прыгожы захад сонца, які пайшлі глядзець усе разам на Замкавую гару. Шмат цёплых і добрых уражанняў пакінуў пасля сябе святочны вечар.
 
С.Таццяна