“ВЯСЁЛЫ НАМ СЁННЯ ДЗЕНЬ НАСТАЎ !!!”
Святкуем, як і штогод Урачыстасць Уваскрасення Пана – самае вялікае Свята ўсіх хрысціян.
Хрыстос уваскрос і жыве! 
Святы Павел кажа, што “калі б Хрыстос не ўваскрос, дарэмнай была б наша вера і дарэмнымі былі б  нашы намаганні”, бо толькі гэта Праўда пра “Уваскрослага” надае сэнс нашаму жыццю. Яна дазваляе нам, нягледзячы на розныя супярэчнасці, моцна верыць, “што Хрыстос уваскрос як першы і мы з Ім уваскрэснем”.
 
З нагоды Велікодных Святяў сардэчна віншую, няхай Уваскрослы Хрыстос напоўніць нас радасцю, спакоем, надзеяй і любоўю. Няхай ззянне велікоднай раніцы  асвячае нашую штодзённасць так, каб мы маглі дзяліцца з іншымі верай у перамогу дабра над злом, любові над нянавісцю, праўды над ілжывасцю, жыцця над смерцю.
 
Няхай Пераможца смерці, пекла і д’ябла
ўдзеліць неабходныя ласкі 
і дадасць духоўных і фізічных сіл для штодзённага жыцця.
 
Няхай Той, хто паўстаў на нова да жыцця,
Благаславіць Вам усім у асабістым і прафесійным жыцці.
Вясёлых святаў!!!
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS
               пробашча