У браслаўскім касцёле "Нараджэння Маці Божай" парафіяльны "Карытас"  разгарнуў выставу - конкурс: "Велікодны калейдаскоп".
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 работ. У асноўным гэта пісанкі - традыцыйны атрыбут радасных Пасхальных святаў, якія распісалі майстры і іх выхаванцы з музея традыцыйнай культуры, цэнтра дзяцей і моладзі, у сем'ях браслаўскіх католікаў.
Шмат работ Велікоднай тэматыкі  выканана ў тэхніцы лямецу, вязання, дрэваапрацоўкі.
 
Тамара Пашкевіч
Фота: Кс. Антоній Земба SDS