Ён памёр… 
Смерць Езуса — гэта здарэнне, якое адбылося дзве тысячы гадоў таму, яно апісана лаканічна і непаслядоўна. Шмат пытанняў і сумненняў узнікае ў кожнага, хто разважае над гэтай тэмай. Аднак ніхто не сумняваецца, што Ён памёр…, бо ёсць сведкі Яго смерці.
Рымскі афіцэр – сотнік - засведчыў пра Яго смерць: «Я бачыў Яго смерць і каб вы не сумняваліся, я прабіў Яго бок сваёй дзідай. Я бачыў, як з Яго боку выплыла кроў і вада. Ён на самой справе быў Божым Сынам».
Рымскі жаўнер - «Я выйграў Яго вопратку. Прыгожая, уся ад верху тканая, зроблена прафесійна. У ёй было штосьці незвычайнае, бо, калі я дакранаўся да яе, станавіўся іншым. Людзі зайздросцілі, што гэты скарб у мяне. Я прадаў яе, бо баяўся пераследу. Я адчуваю дакаранне сумлення да сённяшняга дня. Гэта так, нібыта я прадаў Яго. Ён на самой справе быў Кімсьці».
Юзаф з Арыматэі - «Я даў Яму маю магілу, хоць і сам стары і мне яна таксама будзе патрэбна. Я не змог адмовіць. Ён жа столькі для мяне значыць. Можа, хоць часткова, я змагу заплаціць доўг Божаму Сыну».
Марыя, Маці Езуса - «Гэта я трымала на сваіх руках Яго цела, знятае з крыжа. Гэта я абмыла Яго і паспешна намасціла алеямі і бальзамам, а найбольш — уласнымі слязьмі. Я не магу забыць, што Ён памёр. Гэта ж мой Сын! Я бачыла вялізны камень, які закрыў уваход у магілу. Ён сапраўды памёр».
 
Ён сапраўды ўваскрос…
Марыя Магдалена і другая Марыя«У першы дзень тыдня, а менавіта ў нядзелю, мы пайшлі да Яго. Мы хацелі завяршыць абрады намашчэння цела, якія не паспелі зрабіць перад шабатам. Гэта было наша свята. І толькі адна турбота была ў нашых думках: вялізны камень, прывалены да магілы. Хто дапаможа нам адсунуць яго?»
Пётр і Ян, Апостолы - «І што яны ведаюць, гэта ж «жаночая балтаўня», як гэта — Яго няма? Не мог жа Ён знікнуць. Пойдзем і ўбачым самі. Трэба паглядзець на ўсё ясным, цвярозым розумам. Паспяшым, бо становіцца светла, раз’ясняецца…. Як так сталася? Як гэта магчыма? Яго тут няма. Вось Яго палотны, Яго хустка… Ён сапраўды Уваскрос!!»
Двое вучняў Езуса у дарозе да Эмаус - «Напэўна, ты адзіны чалавек, які не ведае, што адбылося ў апошнія дні. Не ведаеш актуальнай інфармацыі і навінаў? Езуса з Назарэта, Сына Божага ўкрыжавалі, пахавалі, а сёння ўжо трэці дзень пасля гэтага здарэння і не могуць знайсці Яго цела… Што з Ім здарылася? „Бярыце і ешце з гэтага ўсе. Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана”… Вяртаемся - Ён сапраўды ўваскрос!»
Прадстаўнткі жаўнераў - «Мы вартавалі пры Яго магіле. Не ведаем, як так сталася. Нашыя вочы назіралі за нейкім дзіўным здарэннем. Мы не маглі адвесці позірк ад таго, что адбывалася. Мы ўпалі, нібыта ўдараныя маланкай…. Не турбуйцеся. Ідзіце і гаварыце так: вучні Ягоныя, прыйшоўшы ўначы, выкралі Яго, пакуль мы спалі. А калі гэта дойдзе да начальства, скажам, што Ён уваскрос».
 
Да сённяшняга дня гэтае здарэнне мае месца ў чалавечых сэрцах і няма адназначнага яго раз’яснення. Адзіным і найбольш лагічным рашэннем гэтай прады з’яўляецца глыбокая вера ў тое, што Хрыстус Уваскрос.
 
Дарагія парафіяне і людзі добрай волі! 
 
Жадаю Вам такой веры і такого глыбокага сузірання на смерць і Уваскрасенне Езуса, што былі ў сведкаў, якія знаходзіліся побач. Прашу Вас, ідзіце 
і абвяшчайце сваім жыццём, што Ён сапраўды ўваскрос!
 
 
Вялікдзень, 2014 г.                            Кс. Антоні Земба SDS