У нядзелю 8 красавіка ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS падвёў вынікі конкурсу дзіцячага малюнка на тэму ўваскрасення Хрыста і ўзнагародзіў удзельнікаў.
Усяго чатыры асобы вырашылі прыняць удзел у конкурсе, а таму святар вырашыў не вылучаць тры лепшых працы, а адудзячыць усім салодкімі пачастункамі. Ксёндз Уладзімір падзякаваў дзяўчынкам за іх працу і стараннасць і асабліва адзначыў працу 11-гадовай Златы Даргель, якая вылучалася памерам і пашыранай ідэяй.
Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч