Дарагія Парафіяне, шаноўныя Госці
 
 
“Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага,
каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў,
а меў жыцьцё вечнае”
Ян 3, 16
 
Велікодны час – гэта хвіліна, калі многія з нас застанаўліваюцца над сэнсам ахвяры скадзенай на крыжы Езусам Хрыстом. Жорсткасць і спосаб здзяйснення экзэкуцыі стаў для іх незразумелай формай паказанай Богам любові. Па гэтай прычыне, для некаторых гэта толькі хвалюючае рэлігійнае перажыванне, а для іншых глупства ці гістарычны міф, пазбаўлены ўсялякага сэнсу. Гэта таямніца збаўлення, таямніца, якая асвятляе раніцу змёртвыхпаўстання. 
 
Змёртвыхпаўстанне Езуса становіцца нашым уваскрасеннем. Гэта прадказаў прарок Эзахіэль: “Вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую” (Эзх 37, 12). Гэтыя  прарочыя словы набываюць асаблівую каштоўнасць у пасхальныя дні, бо менавіта сёння выконваецца абяцанне Створцы; сёння, таксама і ў нашу няпэўную і трывожную эпоху, нанова перажываем змёртвыхпаўстанне, якое змяніла наша жыццё, змяніла гісторыю ўсяго чалавецтва.
 
Няхай Змёртвыхпаўсталы Пан прынясе палёгку і бяспеку кожнаму з нас. Няхай учыніць так, каб усюды можна было б адчуць моц жыцця, спакой і вольнасць. 
 
Езус змёртвыхпаўстаў і дае нам спакой. Ён сам з'яўляецца спакоем. Таму Касцёл з моцай паўтарае:
 
«Хрыстос уваскрос» 
 
Давайце не будзем баяцца адкрыць Яму сэрцы.
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS