Дарагія Браты і Сёстры ва Уваскрослым Хрысце!
Святкуем, як і штогод Урачыстасць Уваскрасення Пана – самае вялікае Свята ўсіх хрысціян. Хрыстос уваскрос і жыве! Святы Павел кажа, што “калі б Хрыстос не ўваскрос, дарэмнай была б наша вера і дарэмнымі былі б  нашы намаганні”, бо толькі гэта Праўда пра Уваскрослага надае сэнс нашаму жыццю. Яна дазваляе нам, нягледзячы на розныя супярэчнасці, моцна верыць, “што Хрыстос уваскрос першы і мы з Ім уваскрэснем”.
 
Вестка аб Уваскрасенні Пана Езуса перамяніла Апосталаў і напоўніла іх вялікай радасцю. Няхай гэта радасць будзе таксама Вашым удзелам. Няхай Супакой, які пасля Свайго Уваскрасення абвясціў Хрыстос усяму свету, назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.
 
У гэтую Велікодную раніцу, калі аказалася, што гроб Езуса пусты, няхай адступяць Вашыя боязі, няхай у Вашай штодзённая працы не будзе немагчымых рэчаў…
 
Станем жа ўсе вернымі і шчырымі сведкамі Уваскрослага Хрыста і пабудуем “новую рэчаіснасць”, якая будзе абапірацца на Праўду, Любоў і Супакой.
 
Няхай Той, хто нанова паўстаў да жыцця, благаславіць усім Вам у асабістым жыцці, а таксама ў прафесійнай працы.
 
Вясёлага Аллелюя!!!
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS