Падчас Адвэнту ў нашай парафіі быў аб'яўлены конкурс на калядную батлейку, вырабленую з любых матэрыялаў. Конкурс праходзіў у другі раз, і сёлета ў ім прынялі ўдзел 15 сем'яў.
 
Кожны вернік парафіі мог прагаласаваць за працу, якая была яму даспадобы. А ў нядзелю 26 снежня пераможцы і ўдзельнікі атрымалі падарункі. 
Першае месца ў выніку падліку галасоў атрымала сям'я Бяловых, другое - Жылевіч і трэцяе месца - сям'я Крот. Канешне, галоўнай у дадзеным конкурсе была не перамога, а супольная праца ў сям'і, радасць і задавальненне, якую атрымалі ад працы як удзельнікі, так і ўсе парафіяне.
 
Падарункі ад парафіі і "Caritas" атрымалі таксама дзеці, якія ўдзельнічалі ў раратах. А маленькія парафіяне парадавалі прысутных прыгожым спевам. 
 
Фота Ірыны Гайдамовіч