У ноч з 24 на 25 снежня вернікі нашай парафіі спяшаліся на святочную Імшу-пастэрку, каб як бэтлеемскія пастухі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу.
 
Да гэтага сем'і збіраліся пры вігілійным стале, каб разам маліцца, дзякаваць Богу за дар збаўлення, віншаваць адно аднаго, радавацца, спяваць калядкі і складаць пажаданні. Гэта святы вечар і святая ноч, калі ўсе імкнуцца дзяліцца са сваімі роднымі і бліжнімі цяплом сэрца, прымаць іншага чалавека як самога Хрыста.
Няхай узнёслы настрой радасці і супакоюі надалей пануе ў нас і нашых сем'ях.
 
 
 
Фота Ірыны Гайдамовіч