У нядзелю 27 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Святой Сям'і. У гэты дзень вернікі маліліся за сем'і нашай парафіі, а сямейныя пары маглі аднавіць сужэнскія абяцанні.
 
Свята Святой Сям'і ўвёў папа Бэнэдыкт XV у 1921 годзе. Адзначаецца яно ў нядзелю паміж святам Божага Нараджэння і 1 студзеня. Літургічныя чытанні ў гэты дзень нагадваюць пра сутнасць узаемнай любові і павагі паміж сужонкамі і прынцыпы выхавання дзяцей у духу евангельскай мудрасці.
 
Фота: Ірына Гайдамовіч