Па добрай традыцыі ўжо некалькі гадоў запар у сталіцы Віцебскай дыяцэзіі праходзіць конкурс батлеек. Сёлета дзеці нашай парафіі занялі першае месца сярод васьмі ўдзельнікаў.
 
Конкурс праходзіў у сераду 8 студзеня. Дзеці нашай парафіі пад кіраўніцтвам Алены Каспаровіч і с. Ірыны Папакуль SJE падрыхтавалі спектакль «Ключы ад Брамы Неба». Па выніках выступаў удзельнікаў журы прысудзіла браслаўскай парафіі першае месца, а Максім Кезік (роля Цара) быў адзначаны дыпломам за выканаўчае майстэрства. 
 
Дадзеную пастаноўку вернікі нашай парафіі ўжо мелі магчымасць убачыць ў мінулую нядзелю. Артыстызм дзяцей і глыбокі сэнс спектакля не пакінулі абыякавымі браслаўчан, а цяпер і закранулі сэрцы членаў журы. Конкурс батлеек з’яўляецца не спаборніцтвам, а праслаўленнем нованароджанага Збаўцы. Віншуем ўдзельнікаў з перамогай! Жадаем, каб праведзены час рэпетыцый і выступленняў наблізіў дзяцей да Бога! 
 
Тэкст: Святлана Жылевіч
Фота: Аляксей Жылевіч