У нядзелю 5 студзеня пасля святой Імшы на 11 гадзін адбылася пастаноўка спектакля «Ключы да Божага Валадарства» ў выкананні дзяцей парафіі. Сваім выступленнем парадавалі таксама дашкольнікі і малодшыя школьнікі.
Падчас выступлення дзеці спявалі калядкі, расказвалі вершы, танцавалі ‒ усе яны праслаўлялі Нованароджанага Збаўцу. А героі спектакля заклікалі дарослых не збіраць зямныя багацці, а шукаць тыя сапраўдныя «ключы», якія вядуць да Божага Валадарства. 
 
Дзякуем маленькім артыстам за іх працу і таленты, а таксама с. Ірыне Папакуль SJE, с. Кацярыне Папакуль SJE і арганістцы Інне Сапун за іх працу з дзецьмі!
 
фота: Ірына Гайдамовіч