26 снежня ў нашай парафіі адбылася святочная сустрэча для інвалідаў браслаўскага раёну з нагоды свята Божага Нараджэння. Арганізавала яе сястра эўхарыстка Кацярына Папакуль, якая і апякуецца асобамі з асаблівасцямі развіцця.

Распачалася сустрэча ўдзелам у святой Імшы, а працягнулася ў катэхетычнай зале. Самі інваліды паказалі сцэнку пра людзей, якія ў нашым свеце па розных прычынах не жадаюць ісці ў святыню, каб так адзначаць свята Божага Нараджэння. І, нам, вернікам, важна маліцца за такіх асоб: каб усе пазналі Бога і знайшлі свой шлях у святыню. Затым некаторыя ўдзельнікі спявалі, чыталі вершы.

Пасля ксёндз Адам Квяткоўскі зачытаў урывак з Евангелля пра Нараджэння Хрыста і кожны мог адзін з адным падзяліцца аплаткай і скласці словы віншавання. Свята працягнулася пачастункам і спевам калядных песень разам з аргнаністкай Іннай Сапун. На памяць пра сустрэчу інваліды атрымалі сувеніры. Свята атрымалася шчырым і радасным: удзельнікі дзяліліся сваімі талентамі з іншымі і так праслаўлялі нованароджанага Збаўцу.

Святлана Жылевіч