Згодна з традыцыяй, у перыяд Божага Нараджэння ў парафіяльных супольнасцях адбываюцца аплатковыя сустрэчы. З лацінскай мовы «аплатка» азначае «ахвярны дар». 
Дзелячыся аплаткай, мы ахвяруем іншаму чалавеку нашу ўдзячнасць, прабачэнне, дзелімся з ім сваёй дабрынёй. Дзяленне аплаткай пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы з’яўляецца найважнейшым момантам такіх сустрэч.
 
У нашай парафіі дзяленні аплаткай ужо адбыліся сярод членаў малітоўнай групы «Маці ў малітве», удзельнікаў катэхезы для дарослых і сустрэч для моладзі, а таксама ксёндз Адам Квяткоўскі сабраў на аплатковую сустрэчу мужчын парафіі. 
 
Падрыхтавала Святлана Жылевіч
Фота: Аляксей Жылевіч, Аляксандр Анісько, Паліна Парфяновіч