Вечарам у нядзелю 20 студзеня жыхары горада сабраліся ў Раённым цэнтры культуры на спектакль «Богу адкрый сваё сэрца», прысвечаны Божаму Нараджэнню. Акцёры і рэжысёр ‒ Алена Каспаровіч ‒ гэта вернікі нашай парафіі.
 
Уаснове сюжэту ‒ гісторыя сучаснай сям’і з яе праблемамі і перажываннямі. Галоўны лейтматыў ‒ гэта недахоп часу, а дакладней неправільнае яго размеркаванне: калі не хапае часу на Бога і на самых родных людзей. Гэты спектакль заахвочвае паразважаць дарослых і дзяцей, ці ўсё добра ў нашым жыцці, нашай сям’і, ці на вартае растрачваем свае сілы? Варта своечасова папрасіць прабачэння і запрасіць Бога ў сваё жыццё, каб Хрыстус нарадзіўся ў сэрцы кожнага. 
 
Фота Ірыны Гайдамовіч