Наша парафія працягвае перажываць урачыстасць Божага Нараджэння. Цудоўным падарункам да свята стаў калядны канцэрт арганнай музыкі, які адбыўся ў нас 26 снежня.
У гэты дзень у нашу святыню завітала Кацярына Нікалаева, лаўрэат міжнародных конкурсаў. У яе выкананні прагучалі творы пра нараджэнне Хрыста такіх кампазітараў як Бах, Карэлі, Босі, Жыгу і іншых. Такі музычны "Вечар калядных віншаванняў" дадаў радасці і ўрачыстасці перажыванню Раства Хрыстова і пазнаёміў з выдатнымі творамі класічнай музыкі.
Святлана Жылевіч
Фота: Ірына Гайдамовіч