"У ноч Божага Нараджэння Бог адкрыў нам Неба, раздзяляючы з намі зямное жыццё. Чалавек вялікі не дзякуючы таму, кім з'яўляецца, а дзякуючы таму, чым дзеліцца з іншымі"
             Св. Ян Павел ІІ
 
Дарагая Парафіяльная сям'я, перад намі непаўторны дар вігілійнай начы, падчас якой нанова перажывём таямніцу любові Бога да чалавека, увасобленую ў Езусе. Гэты вялікі дар Айца заахвочвае нас падаць дзін аднаму далоні, адкрыць сэрца вольнае ад прадузятасці і злосці, а таксама сказаць добрыя словы, якія будуць сведчыць, што Бог нарадзіўся ў нас.
 
Няхай успамін таямніцы нараджэння Хрыста - Збаўцы чалавецтва, вядзе нас да больш глыбокай рэфлексіі над праўдай пра Бога Айца, які пасылае на свет свайго Сына. Няхай прыход Езуса асвятляе надзеяй штодзённую жыццёвую дарогу і становіцца крыніцай трывалага даверу ў моц дабра, якое заўсёды перамагае. Няхай гэтая праўда натхняе і  прасвятляе нашыя думкі, словы і справы кожны дзень у новым надыходзячым 2018 годзе. 
 
Няхай каля святочнага стала ўсім хопіць святла і цяпла сямейнай атмасферы на ўзор Святой Сям'і. Усіх Вас атуляю ўдзячнай і шчырай малітвай.
 
                                                                                                                             Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS