Не першы раз на нашым сайце з'яўляецца паэзія спадарыні Марыі Піскун, парафіянкі нашага санктуарыя. На гэты раз спадарыня Марыя дзеліцца сваімі думкамі на тэму Божага Нараджэння.

 

У чаканні цуда. 
 
У чаканні застыла зімовая сцюжа. 
 
Сняжынак віхор па-над небам завіс. 
 
Здаецца, вось-вось ускалыхне ўсю акругу, 
 
Няслыханы цуд, што чакае ўвесь люд! 
 
Бялее усыпаны снегам пагорак, 
 
Уздоўж узвышаецца дрэваў ланцуг. 
 
А неба, дзе туляцца тысячы зорак, 
 
Зачынена дымкай бялёсай наглух. 
 
І вось зазвінелі ў касцёле званы! 
 
Прыроду ўсю ўстрапянулі яны! 
 
Здаецца, ліхтарык, што ледзь зіхацеў, 
 
І той нечакана мацней заярчэў! 
 
Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся! 
 
Усё, што ёсць моцы аб гэтым крычыць! 
 
Праменьчык надзеі праз змрок прасачыўся, 
 
І будзе ўжо вечна ў цемры свяціць! 
 
Няма чалавека, які б у гэты дзень, 
 
Хоць крыху дабрэйшым не стаў! 
 
Бо помыслы злыя хаваюцца ў цень. 
 
А сэрцы ачышчаны моцай Хрыста! 
 
Лікуе прырода ў заснежаным краі. 
 
Нябёсаў далёкіх - нябачна краёў! 
 
А Маці Святая лагодна трымае 
 
Усіх нас на руках, як дзіцятка сваё!
 
Марыя Піскун