26 снежня моладзь нашай парафіі наведала сем’і, каб павесяліць і прынесці святочны настрой. Загаддзя падрыхтаванны сцэнарый дапамог у правядзенні вечара. 
Паводле Беларускага фальклору, галоўным персанажам была каза, якая жадала дабрабыту і ўсяго найлепшага. Людзі віталі нас вельмі гасцінна і смачна частавалі. Моманты каляды заўсёды прыносяць радасць і вяселле, якое можна падарыць іншым. Моладзь дзялілася пасля гэтага вечара сваімі ўражаннямі, кажучы, што ім вельмі падабаецца і натхняе такое святкаванне Божага Нараджэння.
 
фота: Ірына Гайдамовіч
тэкст: с. Таццяна Гмыза