“У ноч Божага Нараджэння Бог адкрыў нам Неба,
раздзяляючы з намі зямное жыццё.
Чалавек вялікі не праз тое, кім з’яўляецца,
а праз тое, чым дзеліцца з іншымі.”
 
св. Ян Павел II
З нагоды Святаў Божага Нараджэння жадаю ўсім Божага Спакою і Радасці, якія б напаўнялі нашыя сэрцы і сэрцы нашых блізкіх. Няхай гэты радасны час міне ў цёплай, сямейнай атмасферы.
 
Няхай Бог, які ёсць любоўю, удзеліць усім Вам у гэтыя дні святла і спакю, любові і ўзаемнай добразычлівасці, а таксама няхай будзе сярод Вас.
 
Няхай бэтлеемская зорка, якая абвясціла Нараджэнне Збаўцы, асвятляе сваім ззяннем не толькі святочны час, але таксама ўсе дні Новага 2017 года.
 
Разам з айцамі Сальватарыянамі ад сэрца Вас благаслаўляю
Kсёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS