Св. Імшы у нашай парафіі
ў нядзелю - 8.30, 11.00, 15.00, 19.00
у бальнічнай капліцы ў 16.30

У абавязковыя святы, якія прыпадаюць у будні дзень, а гадзіне 11.00, 19.00
i ў бальнічнай капліцы ў 16.30

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПАМПАВАЦЬ АНКЕТУ

 
 
 
Аб’яўленне Пана — урачыстасць, якую Касцёл адзначае 6 студзеня, успамінаючы ў гэты дзень пакланенне мудрацоў з усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну. Касцёльная традыцыя называе гэтых мудрацоў таксама каралямі (адсюль іншая назва свята — Тры Каралі), а іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення язычніцкім народам, прадстаўнікамі якіх яны былі.
 
Мудрацы, або магі, вешчуны – так называлася ў Бібліі святарская каста, якая існавала ў старажытнасці на Усходзе. У той далёкі час мудрацы карысталіся вялікаю павагаю, бо мудрасць і сіла заключалася ў веданні таямніцаў, якія былі недаступныя простым людзям. Мудрацы, або магі з’явіліся ў якасці асобнага класа ў мідзянаў і персаў, у якіх яны адначасова былі жрацамі, вучонымі, астраномамі і прарокамі.
 
У Евангеллі гаворыцца, што ў час нараджэння Хрыста «прыйшлі ў Ерузалем мудрацы з Усходу і кажуць: "Дзе нованароджаны Кароль Юдэйскі?" (гл. Мц 2, 1). Што гэта былі за людзі, з якой краіны і якой рэлігіі – пра гэта евангеліст не дае аніякіх звестак. Але далейшыя словы мудрацоў пра тое, што яны прыйшлі ў Ерузалем, бо "ўбачылі на Усходзе зорку Караля Юдэйскага, якому і прыйшлі пакланіцца" (гл. Мц 2, 2), сведчыць аб тым, што яны належалі да ўсходніх мудрацоў, якія займаліся астранамічнымі назіраннямі. Прычыну, па якой чакалі на Усходзе незвычайную зорку і сачылі за яе з’яўленнем, звязваюць з прадказаннямі ў Кнізе Лічбаў: "Бачу Яго, але яшчэ не сёння; бачу Яго, але не блізка. Узыходзіць зорка ад Якуба і паўстае жазло ад Ізраіля" (24, 17); у Кнізе прарока Ісаі: "Устань, свяціся, Ерузалем, бо прыйшло тваё святло, і слава Пана ўзышла над табою... І пойдуць народы да твайго святла, і каралі да бляску твайго ўсходу" (60, 1; 3); у псальме: "Каралі Тарсісу і астравоў прынясуць Яму дары, каралі Аравіі і Сабы складуць даніну. І паклоняцца Яму ўсе каралі, усе народы будуць служыць Яму" (72(71), 10–11).
 
Прыкладна ў час нараджэння Хрыста на небе было бачнае надзвычай рэдкае яднанне планет Юпіцера і Сатурна ў сузор’і Рыбаў. Яно не магло не прыцягнуць увагі ўсіх, хто назіраў за зорным небам і займаўся астраноміяй, а менавіта халдзейскіх мудрацоў. У наступным годзе да гэтага яднання планет далучыўся Марс, які яшчэ больш павялічыў незвычайнасць нябеснай з’явы. Яднанне планет каля адной нерухомай цудоўнай зоркі было знешнім знакам, які Бог выкарыстаў для таго, каб прывесці мудрацоў да Вялікай зоркі, што ўзышла над Бэтлеемам. Мудрацы, пакланіўшыся нованароджанаму Хрысту ў Бэтлееме, па сведчанні евангеліста, "адышлі ў краіну сваю", выклікаўшы гнеў Ірада (гл. Мц 2, 16).
 
Колькі дакладна было ў Бэтлееме мудрацоў, біблейская гісторыя не гаворыць, але свету вядомыя ўсяго тры дары-скарбы, і таму хрысціяне здаўна сталі лічыць, што іх было таксама трое. Пра ўсходніх мудрацоў склалі цыкл легендаў, у якіх яны паўстаюць ужо не простымі мудрацамі, а каралямі, прадстаўнікамі трох расаў чалавецтва. Пазней традыцыя, абапіраючыся на апакрыфічнае евангелле ІV ст., называе нават іх імёны – Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, і падрабязна апісвае іх выгляд. Ва ўсходніх хрысціянскіх паданнях мудрацы набываюць яшчэ большую знешнюю магутнасць і хараство. Ёсць звесткі і пра тое, што апостал Тамаш сустрэў іх у Парфіі, дзе яны прынялі ад яго хрост, сталі пабожнымі хрысціянамі і прапаведвалі Евангелле на Усходзе.
 
Мудрацы скончылі зямное жыццё прыблізна ў адзін і той жа час і пахаваныя былі таксама разам. Легенда дадае, што іх мошчы потым былі знойдзены святой Аленай і змешчаны спачатку ў Канстанцінопалі, а адтуль перанесеныя ў Мілан. З Мілана мошчы трох мудрацоў у 1164 г. кёльнскі арцыбіскуп Райнальд фон Дасэль перавёз спачатку па сушы на спецыяльных падводах, а потым – на караблі па Рэйне ў Кёльн, дзе яны і знаходзяцца да сённяшняга дня. Мясцовай школе залатароў Ніколы фон Вердэна ў 1181 г. было даручана зрабіць саркафаг для рэліквій трох мудрацоў. Ён быў выкананы ў форме трохнававай базылікі: ніжнюю частку складаюць два злучаныя адзін з адным саркафагі, на якіх змешчаны трэці. Саркафаг, пры вырабе якога было выкарыстана 43 кілаграмы чыстага золата, багата ўпрыгожаны каляроваю эмаллю, філігранню, каштоўнымі камянямі. Бочныя часткі ніжніх саркафагаў аздобленыя рэльефнымі выявамі старазапаветных каралёў і прарокаў, у верхняй частцы – выявы апосталаў і анёлаў.
 
З Евангелля вядома, што мудрацы, "адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму (Езусу) дары: золата, кадзіла і міру" (пар. Мц 2, 11).
Золата – як падарунак для Караля,
кадзіла (дарагая па тых часах араматычная смала, якую дарылі ў знак асаблівай пашаны) – для Бога,
мірру – для Збаўцы, які стаў Сынам Чалавечым. 
Дары мудрацоў, як сведчаць касцёльныя гісторыкі, беражліва захоўвала ўсё жыццё Маці Божая, якая незадоўга да свайго Унебаўзяцця перадала іх у Ерузалемскую святыню, дзе яны знаходзіліся разам з поясам і плашчом Багародзіцы да 400 года. Потым дары былі перанесеныя візантыйскім імператарам Аркадзіем у Канстанцінопаль, а пасля трапілі ў Нікею і захоўваліся там прыкладна 60 дзесяцігоддзяў. Па невядомай прычыне дары зноў былі вернутыя ў Канстанцінопаль, а пасля падзення ў 1453 г. Візантыі перапраўлены на Афон у кляштар святога Паўла.
 
Для ўшанавання гэтых трох евангельскіх мудрацоў, якія прыйшлі пакланіцца Хрысту, 6 студзеня ўстаноўлена свята, вядомае ўсім пад назваю Трох Каралёў. З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння золата, крэйды, кадзіла і вады. Асвечанай крэйдай на дзвярах памяшкання пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў. Каспар (Caspar) прадстаўлены найчасцей як афрыканец, які ахвяруе міра, Мельхіёр (Melchior) — як еўрапеец, што дарыць нованароджанаму Пану золата, а Бальтазар (Balthasar) — як азіяцкі кароль, які прыносіць да жолаба кадзіла. У сярэднявеччы гэта разумелася па-іншаму. Надпіс "С+М+В" выражаў благаслаўленне: «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» («Christus mansionem benedicat»)Дом акрапляецца ў гэты дзень асвечанай вадой, а запальванне кадзіла сімвалізуе, што ён з’яўляецца месцам малітвы. Цяпер тры каралі лічацца апекунамі ўсіх вандроўнікаў.
 
Падрыхтавала Іна Ламака
Ave Maria №1(129) 2006
 
 

Запрашаем на біблейскія сустрэчы

Калі вы жадаеце няспынна пазнаваць Біблію і па-новаму акунацца ў словы Святога Пісання, калі жадаеце ўзмацняць і паглыбляць сваю веру, а таксама атрымліваць адказы на цікавячыя вас пытанні, то запрашаем на біблейскія сустрэчы.
Адбываюцца яны кожную нядзелю пасля святой Імшы на 11.00. На іх пад кіраўніцтвам кс. Уладзіміра Шыдлоўскага вернікам прапануецца паразважаць над нядзельным урыўкам з Евангелля, падзяліцца сваімі разважаннямі і адпаведна жыццёвым вопытам.
САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ (СПОВЕДЗЬ)

spowiedz sw«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
21
22
23
24
25
26
27
28
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫ КАСЦЁЛ

105. Адкуль мы ведаем пра Пана Бога, пра Яго сутнасць?
- Сам Пан Бог аб'явіў людзям праўду пра сябе. Гэтую праўду перадае нам Касцёл.
106. Што такое Касцёл?
- Касцёл - гэта сям'я Божая, супольнасць хрысціянаў, якія пад кіраўніцтвам Езуса Хрыста, наступнікам якога з'яўляецца Папа Рымскі, імкнуцца да збаўлення, вызнаючы адну веру і прымаючы адны і тыя ж святыя сакрамэнты.
107. Каму Хрыстус даручыў навучаць людзей усяму, што аб'явіў Бог?
- Хрыстус даручыў гэта Апосталам і іх пераемнікам.
108. Якога Апостала Хрыстус выбраў сваім наступнікам?
- Езус Хрыстус выбраў сваім наступнікам святога Пятра.
109. Хто з'яўляецца наступнікам святога Пятра?
- Наступнікам святога Пятра з'яўляецца біскуп Рыма – гэта значыць, Святы Айцец, Папа Рымскі.
110. Хто з'яўляецца наступнікамі Апосталаў?
- Наступнікамі Апосталаў з'яўляюцца біскупы.
111. Хто дапамагае біскупам навучаць людзей таму, што аб'явіў Бог?
- Навучаць таму, што аб'явіў Бог, дапамагаюць біскупам святары і дыяканы.
112. Якія галоўныя абавязкі хрысціяніна?
- Кожны хрысціянін павінен: верыць у тое, што аб'явіў Бог, і чаму навучае Касцёл; выконваць Божыя запаведзі і касцёльныя наказы; прымаць святыя сакрамэнты; маліцца і рабіць добрыя ўчынкі.
Go to top