Каляда – добры звычай, якога чакаюць усе, хто гасцінна раскрывае свае дзеры перад святаром. Звычайна адбываецца яна ў калядны перыяд, які трывае да 2 лютага. 

Гаспадары падрыхтоўваюць месца для малітвы: стол, на якім звычайна стаіць крыж, свечка і асвечаная вада. Безумоўна, для святароў і вернікаў гэта асаблівы перыяд. Падчас душпастырскага наведвання ёсць магчымасць не толькі разам памаліцца, атрымаць благаслаўленне, асвяціць жыллё, але і знайсці адказы на нейкія асабістыя пытанні, паразмаўляць, а можа, папросту, пажартаваць і ад душы пасмяяцца. Безумоўна, гэта хвалюючая падзея, але не трэба баяцца прымаць святара ў сваім доме.  

Няхай душпастырскае наведванне заставіць добрыя і цёплыя ўспаміны ў нашых сэрцах і паспрыяе ўмацаванню сям’і і веры.

Фота і тэкст Анжаліка Пілат