5 студзеня ў Мёрах прайшоў XV юбілейны фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеему».
У гэтым годзе сваімі выступленнямі парадавалі вернікі з Дзеркаўшчыны, Паставаў, Варапаева, Браслава, Глыбокага, Шаркаўшчыны, Наваполацка, Віцебска, Мёраў і ўпершыню прынялі ўдзел прадстаўнікі з парафій ў Асвеі і Дуброўне. Нашу парафію прадставілі моладзевы гурт «Alis Angeli» і трыа «Зорачкі».
Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу, які дае магчымасць дзецям і моладзі праяўляць свае таленты і такім чынам праслаўляць нованароджанага Збаўцу, з’яўляецца кс. Кшыштаф Мянкіна, пробашч парафіі ў Мёрах. Спецыяльнымі гасцямі фестывалю сталі біскуп Алег Буткевіч, генеральны вікарый кс. Францішак Кісель і лаўрэат прэміі прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» кс. Чэслаў Курэчка МІС.
Вядома, самай эмацыйнай часткай праграмы было ўручэнне дыпломаў і аб’яўленне вынікаў. Журы ацэньвала ўдзельнікаў у некалькіх намінацыях. Так у катэгорыі «Вакальныя гурты» дыплом 1 ступені атрымала наша трыа «Зорачкі» (Піртань Яна, Пілат Эліна, Нужына Крысціна). У намінацыі «Вакальна-інструментальны гурт» наш гурт «ALIS ANGELI» («Крылы анёлаў») заняў 2 месца. Удзельнікі гурта: Мацеша Уладзіслаў, Буко Ян, Кажаронак Яўген, Піртань Антон, Храпан Міхаіл і Дзіковіч Аляксей.
Шчыра дзякуем дзяўчынкам і юнакам за іх таленты і смеласць, а іх бацькам і арганістцы Іне Сапун за дапамогу ў падрыхтоўцы выступленняў.
Тэкст: Святлана Жылевіч
паводле інфармацыі catholicnews.by
фота: Алег Альхімовіч
Зорка Бэтлеему 2016
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg
15.jpg
16.jpg
17.jpg
18.jpg
19.jpg