27 снежня пасля Святой Імшы ў нашай парафіі адбыўся, як і штогод, канцэрт “Калядная зорка”, у праграму якога ўвайшлі папулярныя калядныя мелодыі і песні, вершы і літаратурна-музычныя кампазіцыі, падрыхтаваныя дзецьмі і моладдзю нашай парафіі.
Цёплая атмасфера падчас канцэрту усялялі ўпэўненасць у тым, што ніхто з прысутных не застаўся абыякавым да пачутага. Выдатныя песні, вершы дадалі станоўчага настрою і зрабілі гэтыя Святочныя дні па-сапраўднаму незабыўнымі. Тым больш, што напрыканцы дзеці і моладзь, якія удзельнічалі ў Раратах, атрымалі калядныя падарункі ад ксяндза-пробашча.
 
Тэкст: Алена Піртань
Фота:Ірына Гайдамовіч