Па традыцыі напярэдадні Урачыстасці Божага Нараджэння павінна быць Вігілія, калі ўся сям’я збіраецца са сталом, чытаюць Божае слова, дзеляцца аплаткам, складаюць віншаванні, спяваюць каляткі і спажываюць вігілійную вячэру. 
Гэта асабліва святы вечар, вечар падзякі, прабачэння, супакою і любові. Пасля Вігілія шматлікія ідуць на Святую Імшу – Пастэрку. На падабенства пастушкоў, якія прыйшлі пакланіцца Дзіцятку, так і хрысціянін імкнецца пакланіцца Хрысту. 
Падчас гаміліі ксёндз пробашч прыводзіў прыклады шматлікіх людскіх гісторый, у якіх была паказана сутнасць маленькага дзіцяці. Для дарослых часам клопат пра маленькае дзіця можа быць нейкай невыгоднасцю, а то і цяжарам, але Дзяця безабароннае і патрабуе клопату. Мы павінны забраць Маленькага Хрыста ў свае сем’і, на працу, да блізкіх людзей не гледзячы ні на што. І мала таго – мы павінны быць вернымі Дзіцяці! 
“Хрыстос нарадзіўся таксама і ў Браславе” – сказаў ксёндз Станіслаў. Але да нас належыць абвяшчаць Добрую Навіну сярод нашых бліжніх, сяброў і знаёмых. 
У малітве верных асаблівым чынам маліліся за тых, хто не верыць у Хрыста, за заблуканых людзей, а таксама за сем’і і ўсё нашую парафію, каб шматлікія людзі пакланіліся Хрысту. 
На завяршэнне Пастэркі пробашч павіншаваў усіх са Святамі і пажадаў, каб кожны забраў Божае Дзіця з сабою. 
Пасля Святой Імшы шматлікія вернікі віншавалі адзін аднаго цёплымі словамі і падарункамі. Святкаванне Божага Нараджэння распачалося ў цёплай атмасферы сяброўства, супакою і дабрыні.
 
тэкст: с.Таццяна Гмыза
фота: Ірына Гайдамовіч