Перыяд Божага Нараджэння вельмі багаты на розныя традыцыі і звычаі. Адным з такіх звычаяў з'яўлаецца пазначэнне надпісам на дзвярах літараў С+М+В, а таксама датай бягучага года. Такім чынам, сёлета гэты надпіс выглядае так: С+М+В 2016. Аднак, ці ведаем мы, што азначае такое скарачэнне? Адказ на гэтае пытанне даволі няпросты. Калі вы лічыце, што К + М + В, якія мы, каталікі, пішам на дзвярах, гэта імёны каралёў Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, што прыйшлі пакланіцца маленькаму Хрысту, то вы памыляецеся.
Правільна такі надпіс павінен выглядаць наступным чынам: C + M + B 2016 (або, адпаведна, іншы год). Гэта чытаецца з лацінскай мовы як Christus Mansionem Benedicat«Няхай Хрыстос блаславіць гэты дом (кватэру)». А знакі «+» — гэта не «плюсікі», а «крыжы» — знак бласлаўлення. Аб чым таксама кажа Рытуал бласласлаўленняў (De benedictionibus vol. II, nr. 244), што можна пісаць C M B, альбо I M I – «Iesus, Maria, Ioseph», ініцыялы – Езус, Марыя, Юзаф. У сярэднявеччы лацінскае «С» замянілі на «К», калі легенда пра трох каралёў набыла вялікую папулярнасць.
Таму ўжо сёння варта вярнуца да хвалебнай хрысціянскай традыцыі і на дзвярах свайго дома напісаць C+M+B 2016, просячы свядома Езуса Хрыста аб Яго бласлаўленні, а не пісаць памылкова пра Каспара, Мельхіора і Бальтазара.
 
Рэлігійны знак пазначэння дзвярэй надпісам С+М+В выконвае яшчэ адну цудоўную функцыю. Ён нагадвае і жыхарам дома, і гасцям, што ў гэтым доме рэлігія мае сваё сямейнае вымярэнне, але яна – не толькі прыватная справа членаў дадзенай сям’і. Вядома, што сям’я, пабудаваная на падмурку хрысціянскага сакрамэнтальнага сужэнства, павінна быць хатнім Касцёлам. Такая сям’я можа рэалізаваць тры функцыі святыні: быць месцам сапраўднай прысутнасці Бога паміж людзьмі, месцам складання Богу ахвяраў праўдзівай любові, а таксама месцам сведчання пра Бога і Ягоную любоў, якая пануе паміж членамі сям’і, і ў іх стасунках з бліжнімі, з кожным Божым стварэннем.
 
Аляксандр Сапель SDS
Паводле
deon.pl;
it.cathopedia.org;
catholic.by.