26 снежня моладзь Браслаўскай парафіі, пасля плённага перажывання Урачыстасці Божага Нараджэння і сустрэчы з Дзіцяткам Езус у сваіх сэрцах, вырушылі калядаваць. 
Загаддзя выбралі сабе сцэнарый, вучылі словы, рыхтавалі касцюмы. Паводле беларускай старажытнай традыцыі былі зорка, якая абвяшчала Добрую навіну, каза, мядзведзь, конь, ліса, спадар са спадарыняй, цыган з цыганкай і шмат іншых герояў. Самае галоўнае – гэта добры настрой, які панаваў у моладзевай группе і яго яны маглі перадаваць жыхарам горада. Людзі сустракалі вельмі ветліва, не здарма беларускі народ называюць гасцінным народам. І усім, да каго не завіталі калядоўшчыкі, жадаем добрага настрою, радасці, супакое ад Нованароджанага Збаўцы! Са Святам!
Тэкст і фота:  С.Таццяна Гмыза