24 снежня ўвечары Айцы Сальватарыяне, сёстры Эўхарысткі, а таксама святары браслаўскага дэканату сабраліся разам на Вігілію. 
Згодна з традыцыяй, слухалі разам Божае Слова, дзяліліся аплаткам са шчырымі пажаданнямі. За Вігілійным сталом панавала добрая атмасфера, якую спажывалі пад калядныя спевы. Духам адзінства, які адчуваў кожны прысутны пры святочным стале, прагнем дзяліцца з усімі, каго спаткаем падчас Святаў Божага Нараджэння.
тэкст і фота с.Таццяна