У свята Божага Нараджэння дзеці, якія хадзілі на рараты, атрымалі салодкія падарункі і ліхтарыкі. 
 
Раратнія святыя Імшы праходзілі ў нашай парафіі два разы на тыдзень у 6.45. Таму для дзетак (сярод якіх былі і нават дашкаляты) наведванне Раратаў было не простым заданнем. Але кожную такую Імшу парафіяльную святыню  напаўнялі дарослыя і дзеткі.