У ноч з 24 на 25 снежня католікі Браслава, спяшаліся ў святыню, каб менавіта на літургіі сабрацца парафіяльнай супольнасцю і радавацца вялікаму святу Божага Нараджэння.
 
“Пастэрка” ― гэта святая Імша на Божае Нараджэнне, якая адбываецца ўвечары пасля вігілійнай вячэры. Назва яе паходзіць ад лацінскага слова “pastor” (“пастух”), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі. Яны першыя і прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу.
 
Святая Імша Пастэрка распачылася працэсіяй, у якой пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд урачыста ўнёс фігуру нованароджанага Хрыста.
 
Моманты з гэтай прыгожай святочнай Імшы вы можаце паглядзець у фотарэпартады Ірыны Гайдамовіч.