Вось і надышоў прыгожы час, калі нашыя сэрцы зноў жадаюць прыйсця Езуса у нашыя жыццёвыя прыгоды, у нашыя сем’і, у нашу штодзённасць. Цяпер, асабліва можам запрашаць Езуса у кожную справу: “Прыйдзі, Пане Езу!”
Час адвэнту – час перамены, аднаўлення, час духовага ўзбагачэння і напаўнення Божай ласкай. Як Св. Марыя – напоўненая Божай прыгажосцю, так і мы наслядуючы Яе пакору і адданасць Божай волі, можам быць прыгожымі, трываць у Божым святле.
Наша парафія распачала гэты час прыгажосці і святла. Як кажуць: “Хто рана ўстае, таму Бог дае!” Вось і нашыя самыя маленькія парафіяне цешацца агеньчыкамі сваіх ліхтарыкаў, рыхтуюць сэрцы на Рараты, выцягваюць зорачкі з заданнем і збіраюць часткі пазлаў на Божае Нараджэнне. Вядома, што радасць дзетак залежыць ад бацькоў і дарослых. Удзел у Раратніх Імшах агарняе ўсю сям’ю, каб рана ўстаць, сабрацца і да Касцёла дабрацца. Гэта не так лёгка, але вельмі карыстна ў самавыхаванні і духовым адраджэнні. Гэты час пакідае шмат цёплых успамінаў, якія хаваюцца у свове РАЗАМ. Разам з бацькамі, разам з бабулей, разам з хроснымі, з сябрамі, з суседзямі… Разам узбагачаемся і напаўняем жыццё Божым святлом.
Дзякуем сем’ям, дзякуем дарослым за прыклад веры і заахвочваем усіх парафіянаў. Няхай усе дзеці, моладзь і старэйшыя маюць магчымасць быць разам і трываць у Божай Прысутнасці. Бог чакае кожнага… Бог прагне нас напоўніць САБОЙ… Бог жадае благаславіць нашу штодзённасць!
Мараната!
Прыйдзі, Езу, у нашыя сем'і, каб панаваў у іх дух прабачэння і адзінства.
Прыйдзі, Езу, у нашыя адносіныз блізкімі, у словы і ўчынкі, каб Твой супакой намі панаваў.
Прыйдзі, Езу, у нашыя пачуцці, эмоцыі і перажыванні, каб Твая мудрасць намі кіравала.
Прыйдзі, Езу,у нашыя духоўныя раны, слабасці і залежнасці, каб Твая моц нас аздараўляла.
Прыйдзі, Езу, у нашыя сэрцы, каб Твая любоў нас сагравала і ажыўляла.
Прыйдзі, Езу, у нашыя жаданні, мары і надзеі, каб Твая Прысутнасць ва ўсім нам дапамагала.
Прыйдзі, Езу, у сучасныя падзеі нашага жыцця, каб Тваё святло нашыя шляхі асвятляла.
Прыйдзі, Езу, будзь з намі цяпер і ў кожны дзень...
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Навіцыят з’яўляецца часам кананічнай спробы, трываючай адзін год, якім пачынаецца законнае жыццё ў Таварыстве Божага Збаўцы. Мэтай фармацыі ў навіцыяце, якая мае месца ў Багне, з’яўляецца дакладнае распазнанне Божага паклікання, вопыт спосабу ўласнага жыцця ў нашам Таварыстве, а таксама прыгатаванне да складання законных шлюбаў. Навіцыянтам таварышыць у фармацыі ксёндз Магістр навіцыята, які з’яўляецца іх непасрэдным начальнікам.
У часе навіцыята працягваецца людская фармацыя, а таксама паглыбляе адносіны з Богам праз малітву і святыя сакраманты. Паза гэтым навіцыят знаёміць з тэалогіяй і спецыфікай кансакраванага жыцця, апостальскай дзейнасцю сальватарыянаў, а таксама пазнае правілы Таварыства і пачынае ўводзіць іх у жыццё. Асаблівы націск на гэтым этапе пастаўлены на ўсведамленне канкрэтных патрабаванняў, выплываючых з жыцця паводле евангельскіх парад: убогасці, чысціні і паслухмянасці, а таксама форм сальватарыянскай апостальскай дзейнасці.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77. Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.