Шаноўныя Парафіяне
Што павінна адбыцца ў жыцці чалавека, каб Бог стаў найвышэйшай каштоўнасцю? Што павінна ўзрушыць чалавека, каб ён зразумеў, што сапраўдную палёгку можна знайсці толькі ў Богу? У Эўхарыстыі?
 
Многія, перажыўшы якую-небудзь трагедыю, сцвярджаюць, што боль, пакуты і хваробы набліжаюць людзей да Стварыцеля. У гэты момант я спытаю, ці трэба вам перажываць драмы, хваробы і няшчасці, каб вярнуцца да Бога.
 
Шаноўныя Парафіяне, наперадзе яшчэ адзін Адвэнт у нашым жыцці. Зноў мы пачынаем новы літургічны год. Гэты Адвэнт можа стаць часам праверкі нашых паводзінаў. Не варта чакаць лёсавызначальнага выпадку, каб аднавіць іерархію каштоўнасцей.
 
Мы пачынаем час Адвэнту, час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, але больш за ўсё час падрыхтоўкі да сустрэчы з Богам, якая павінна прыйсці рана ці позна. Ці будзе гэта праз некалькі дзён, месяцаў ці шмат гадоў, ніхто не ведае. Вядома, час Адвэнту ў першую чаргу нагадвае нам, што ўсё ў гэтым жыцці, (тое, кім мы з’яўляеммся, што маем) - гэта ласка Божая, дарма дадзеная і не заслужаная намі. “Чувайце і будзьце асцярожныя” - гэтыя словы, якія так часта паўтараюцца ў Адвэнце, павінны стаць духоўнай праграмай для кожнага з нас на бліжэйшыя тыдні. Калі не будзем звяртаць увагу на сэрца і ўнутранае чуванне, наша духоўнае жыццё будзе неглыбокім і хаатычным. Праз Адвэнт Езус размаўляе з усімі намі і запрашае быць яшчэ бліжэй да Яго. “Будзьце асцярожныя, пазбаўляйцеся свецкіх клопатаў, чувайце і маліцеся ўвесь час, каб пазбегнуць усяго, што павінна прыйсці і стаць перад Сынам Чалавечым ...” Мы не павінны забываць пра Суд, які чакае нас пасля нашай смерці – аб тым, што нам давядзецца даць справаздачу з нашага жыцця, і што мы павінны будзем прадставіць Справядліваму Суддзі нашыя ўчынкі, якія сведчаць аб любові да Бога і чалавека. Езус прыйдзе да сваіх вучняў, а яны не павінны баяцца ў гэты дзень.  
 
Адвэнт – час чакання ў цемры, якая сімвалізуе чалавека, пагружанага ў грэх. Гэтая цемра заўсёды асвятляецца Найсвяцейшай Паннай Марыяй, асабліва шанаванай у Адвэнце. Кожная цемра спараджае цягу да святла. У гэты канкрэтны час адбываецца нешта абсалютна незвычайнае. Ранішняя цемра, магчыма моцны холад, а людзі пачынаюць з’яўляцца на вуліцах вёсак і гарадоў і ісці ў святыю. Часта маленькія дзеці з ліхтарамі, зробленымі сваімі рукамі, спяшаюцца, каб паспець на святую Імшу, цэлебраваную яшчэ да світання. Гэта незвычайная атмасфера, якую мы памятаем з дзяцінства. У гэтым годзе хочам тры разы ў тыдзень (у панядзелак, сераду і пятніцу) перажываць рараты ў 6:45 раніцай. Практыка ранішніх рарат вядомая здаўна. Назва паходзіць ад лацінскіх слоў "Rorate caeli" – Нябёсы, спашліце расу ... - у памяць пра часы, калі зямля была ў цемры, пакуль не прыйшоў Хрыстос, апісаны ў Пісанні як Узыходзячае сонца. Каралі, сенатары, рыцары і шляхта ўдзельнічалі ў раратах. Паспрабуем разам з нашымі сем’ямі адважыцца прыйсці на рараты. Над адвэнтавым вянком запальваецца свечка пад назвай раратка - гэта сімвал Маці Божай. Разам з Цяжарнай Маці мы чакаем і разумеем, што жыццё пад сэрцам маці святое ад моманту зачацця.
 
Час Адвэнту, час рарат і час дабрыні нагадваюць нам, што Хрыстус прыходзіць у гэты свет не для таго, каб асудзіць яго, але каб выратаваць. Нагадвае нам, што наша жыццё мінае, і мы не павінны марнаваць яго, не робячы таго, да чаго нас заклікаў Бог. Таму не будзем адкладаць найбольш важныя справы нашага жыцця на потым. У гэты Адвэнт пачнем любіць Хрыста яшчэ больш і не будзем баяцца сустрэцца з Ім у гадзіну, якую ведае толькі Ён.
 
Дарагія Браты і Сёстры!
 
З пасрэдніцтвам і заступніцтвам Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Яна Хрысціцеля, жадаю вам радаснай - сярод чування і малітвы - падрыхтоўкі да надыходзячых Каляд. Жадаю вам увекавечыць у сэрцах гэтае перажыванне Адвэнту, вернае і настойлівае пранікненне ўсяго вашага жыцця цнотамі веры, надзеі і любові, дзякуючы якім, калі Пан, нарэшце, прыйдзе, мы зможам вітаць Яго сэрцам дзіцяці, упэўнена звяртаючыся да Бога словамі, поўнымі ўнутранай цеплыні: “Абба, Ойча!
 
Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS