16 снежня адбылося аплатковае спатканне для групы бацькоў, якія ўдзельнічаюць у катэхэзе. Распачалося спатканне адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую праводзіла моладзь. 

Пасля ксёндз – пробашч Станіслаў прачытаў Евангелле пра нараджэнне Хрыста і склаў святочныя віншаванні, пасля яго сястра Таццяна таксама сказала словы падзякі і пажаданняў. Далей кожны мог сказаць самыя важныя словы адзін аднаму, і наканец была супольная гарбата са смачным печывам. 

18 снежня аплатковае спатканне было з моладдзю нашай парафіі. Спатканне адзначалася хваляваннем і цёплай сяброўскай атмасферай. Кожны мог сказаць усё, што ляжыць у яго на сэрцы. 

Такія спатканні будуюць сяброўскія адносіны ў парафіі, дзе кожны можа чуць сябе патрэбным, і мець людзей, якім можна давяраць.

фота: Дар'я Маркевіч
тэкст: с.Таццяна Гмыза